Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

«Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла» на беларускай мове быў прэзентаваны
ў Чырвоным касцёле

У межах сімпозіума «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка», які адбыўся 19 кастрычніка 2011 г. у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены, прайшла прэзентацыя «Кампендыя сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла». Выданне прэзентаваў прысутным Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Як адзначыў арцыпастыр: «...Касцёл развіваў і далей развівае і ўдасканальвае сацыяльнае вучэнне. Да гэтага часу была падрыхтавана і апублікавана вялікая колькасць энцыклік і іншых дакументаў па гэтай тэматыцы, а з мэтай сістэматызацыі і ўпарадкавання існуючых матэрыялаў у 2004 г. выйшаў «Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла».

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ўзяла на сябе працу па выкананні перакладу на беларускую мову. Пасля зацвярджэння перакладу ў Ватыкане выдавецтва «Pro Christo» падрыхтавала тэкст да друку. Справу выдання ўзяло на сябе выдавецтва Сандамерскай дыяцэзіі ў Польшчы, як падарунак для Касцёла ў Беларусі.

Выданне гэтай такой важнай кнігі з’яўляецца таксама падарункам Божага Провіду нашаму Касцёлу ў юбілей 20-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Яно будзе садзейнічаць фармацыі католікаў, а таксама будзе карысна ўсім, хто цікавіцца сацыяльным каталіцкім вучэннем. (...)

Выказваю надзею, што Кампендый трапіць на паліцы парафіяльных бібліятэк, а таксама на сталы святароў і кансэкраваных асобаў як іх настольная кніга. Дэканам загадваю распаўсюдзіць па ўсіх раённых бібліятэках па экзэмпляры Кампендыя як падарунак ад Касцёла.»

Фота А. Шчыглінскай

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар