Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


«ШЧЫРА АДДАНЫ IN CHRISTO...»


«ЗАКЛІКАЙ ІМЯ МАРЫІ УСПАМОГІ ХРЫСЦІЯНАЎ…»

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Выдавецтва «Про Хрысто» на сімпозіуме «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка»

19 кастрычніка 2011 г. у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены прайшоў сімпозіум «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка». Сімпозіум быў прысвечаны 20-годдзю існавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. У сустрэчы прынялі ўдзел святары і сёстры законныя з усёй Беларусі.

Сімпозіум распачаўся супольнай малітвай. 

Падчас сімпозіума «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка» дырэктар выдавецтва «Про Хрысто» Аліна Новікава прадставіла  дзейнасць выдавецтва.

Яна распавяла аб працы выдавецтва ад вытокаў яго дзейнасці да сённяшняга дня. Прысутныя пачулі пра гісторыю ўзнікнення добра вядомых сёння каталіцкіх часопісаў — «Наша вера», «Ave Maria», «Маленькі рыцар Беззаганнай». Як адзначыла дырэктар выдавецтва, за гады сваёй працы яно стала ўжо сапраўднай візітнай карткай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Напрыканцы святой Імшы да прысутных звярнуўся новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. «Вялікай спакусай нашага часу з’яўляецца сядзець і адпачываць, чакаючы, што гэты свет міне», — заўважыў іерарх. На самой жа справе, як падкрэсліў, «мы пакліканы быць сведкамі Божай любові» ў свеце. 

Фота А. Шчыглінскай

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар