Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя альбома «Падрыхтуйце дарогу Пану»
з удзелам арцыбіскупа Чэллі

13 мая 2011 г. ватыканскі іерарх прыняў удзел у прэзентацыі альбома «Падрыхтуйце дарогу Пану», прысвечанага візіту ў нашу краіну ў чэрвені 2008 г. Дзяржаўнага Сакратара Святога Пасаду кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Прэзентацыя прайшла ў выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пасольства Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка. Гасцямі прэзентацыі сталі, акрамя арцыбіскупа Чэллі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, Пасол Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь Пауль фон Фурхер, другі сакратар Пасольства Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь Ян Кош’яр, прадстаўнікі міністэрстваў і дыпламатычнага корпусу ў нашай краіне, духавенства.

«Гэты візіт адкрыў новую старонку ў адносінах Каталіцкага Касцёла і Рэспублікі Беларусь», — адзначыў у выступленні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь Пауль фон Фурхер. Як адзначыў пасол, прэзентацыя альбома «Падрыхтуйце дарогу Пану» ўжо праходзіла ў Рыме, дзе гэтае выданне атрымала вялікі поспех.

Затым са зваротам да прысутных выступіў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі. «Ініцыятыва сабраць гэтыя фотаздымкі вельмі важная для нас», — падкрэсліў іерарх, дзякуючы тым, хто «паклапаціўся, каб узнікла гэтае прыгожае выданне». Узгадваючы аб візіце кардынала Бэртонэ ў Беларусь, арцыбіскуп Чэллі заўважыў, што «прадстаўнік Святога Пасаду выступае як будаўнік мастоў», а асаблівую каштоўнасць для Каталіцкага Касцёла мае «дыялог у духу павагі да праўды іншай асобы». Такі дыялог, «які праходзіць у духу павагі, мае перспектывы праўды і справядлівасці», і менавіта такія адносіны, па словах іерарха, Ватыкан намераны развіваць з нашай краінай.

«Гаворачы нашым хрысціянскім слоўнікам, гэта будова цывілізацыі любові», — працягваў арцыбіскуп Чэллі, кажучы пра мінулы візіт кардынала Бэртонэ і пра свой візіт. «Мая прысутнасць у Беларусі — гэта падкрэсліванне маёй добразычлівасці і гатоўнасці да дыялога», — дадаў прадстаўнік Ватыкана.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які выступіў затым, адзначыў, што прэзентацыя альбома адбываецца 13 мая, калі ў Касцёле адзначаецца свята Маці Божай Фацімскай. «13 мая 1917 г., калі атэістычны рэжым ішоў на Усход, у далёкай Фаціме з’явілася Маці Божая», — нагадаў арцыбіскуп Кандрусевіч. У Фаціме Панна Марыя «прадказала гісторыю развіцця сучаснага свету, заклікала да малітвы, а таксама прадказала пераслед Касцёла», адзначыўшы напрыканцы, што ў рэшце рэшт яе «Беззаганнае Сэрца затрыумфуе». «Мы перажылі пераслед веры, сёння ж — час свабоды веравызнання», — падкрэсліў Мітрапаліт, дадаўшы, што сёлета Касцёл у Беларусі адзначае 20-годдзе адраджэння сваіх структур. Гэтае адраджэнне «паспрыяла таму, што ў 2008 г. адбыўся візіт у Беларусь кардынала Бэртонэ» — першы візіт у нашу краіну іерарха такога высокага рангу.

«Гэты візіт быў важны для Касцёла, вернікаў, для ўсяго нашага грамадства, — казаў Мітрапаліт Кандрусевіч, узгадваючы аб візіце кардынала Бэртонэ. — Ён узмацніў веру, спрыяў развіццю адносінаў паміж Касцёлам і Праваслаўнай Царквой». Такое развіццё адносінаў з’яўляецца вельмі важным, бо, падкрэсліў беларускі арцыпастыр, «перад выклікамі сучаснасці важна стварыць здаровы альянс, каб адказваць на гэтыя выклікі».

Па словах Мітрапаліта Кандрусевіча, важнай з’яўляецца і сама назва альбома, прысвечанага візіту кардынала Бэртонэ: «Падрыхтуйце дарогу Пану». «На зямлю прыйшоў, каб падрыхтаваць дарогу Пану, Ян Хрысціцель. Сёння ж мы молімся і верым, што візіт кардынала Тарчызіо Бэртонэ стане фактарам, які падрыхтуе шлях на беларускую зямлю Святому Айцу як наступніку Пятра», — адзначыў арцыбіскуп.

У альбоме «Падрыхтуйце дарогу Пану» адлюстраваны значныя падзеі візіту кардынала Бэртонэ ў нашу краіну: сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, лекцыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, наведванне беларускіх святыняў і іншыя падзеі. На першых старонках выдання, якое мае высокаякасныя фотаздымкі, шаноўныя госці прэзентацыі пакінулі свае аўтографы. Усе прысутныя атрымалі экземпляры выдання, якое затым было перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Фота А. Шчыглінскай

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар