Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

«Кнігі Беларусі — 2011»

З 9 па 13 лютага 2011 года ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» ў Мінску (вул. Янкі Купалы, 27) адбылася XVIIІ Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2011». У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 22 краін свету. Ганаровым госцем на выставе сёлета стала Германія. Чарговы раз у ёй удзельнічала і каталіцкае выдавецтва «Pro Christo». Сярод новых кніг выдавецтва мела магчымасць прадставіць наведвальнікам альбом «In Nomine Domini» (прысвечаны 300-годдзю кансэкрацыі мінскага архікатэдральнага касцёла), раман Вільгельма Хюнермана «Жабрак з Гранады», кнігу Яраслава Чаплі «Ці гатовы я памерці заўтра?», кнігу паэзіі Віславы Шымборскай «Двукроп’е. Dwukropek» (на беларускай і польскай мовах), паэтычны малітоўнік для дзяцей Ганны Серэхан «Пане, будзь заўжды са мной» і інш. Сярод кніг лаўрэатаў 50-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2010» пачэснае месца заняў выдадзены ў «Pro Christo» альбом «Soli Deo» (прысвечаны 10-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі).

У дзень адкрыцця выставы на яе завітаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас размовы з журналістамі архіпастыр адзначыў, што вялікую ролю ў развіцці каталіцкага друку ў Беларусі адыгрывае ў тым ліку выдавецтва «Pro Christo», хоць перад Касцёлам на Беларусі ў гэтай галіне стаіць яшчэ шмат задачаў.

Мітрапаліт закрануў таксама праблему віртуалізацыі кніжнага свету і бібліятэк і, між іншым, адзначыў: «Свет становіцца лічбавым. <...> Аднак кніга застаецца кнігай. Бібліятэка таксама застаецца бібліятэкай. Мне здаецца, што кніга заўсёды будзе адыгрываць вельмі вялікую ролю. Трэба імкнуцца да таго, каб кнігі былі якаснымі і каб людзі іх чыталі — асабліва моладзь, бо сёння ў свеце назіраецца дэвальвацыя чытання кнігі».

Размова з журналістамі
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Падчас выставы прайшлі шматлікія прэзентацыі, семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, сустрэчы з аўтарамі і выдаўцамі.

Фота А. Шчыглінскай

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар