Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Кардыналу Бэртонэ ўручылі альбом
аб яго візіце ў Беларусь

«У Папскім латэранскім універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага года. На цырымоніі прысутнічаў Дзяржсакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртоне.

Як паведамляе беларуская секцыя Ватыканскага радыё, пасля заканчэння афіцыйнай часткі ў памяшканні рэктарату ўніверсітэта кардынал сустрэўся з прадстаўнікамі ўраду Мальтыйскага Ордэна. Падчас сустрэчы кіраўнік Рады ордэна брат Джэрард Геркалані Фава Сіманэцці падарыў кардыналу Бэртонэ кнігу-альбом пад назвай «Падрыхтуйце дарогу Пану» аб яго візіце ў Беларусь. Фотаальбом падрыхтаваны супрацоўнікамі выдавецтва «Pro Christo» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і выдадзены амбасадай Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі. Кніга з’яўляецца напамінам аб візіце высокага каталіцкага іерарха ў Беларусь у чэрвені 2008 г.

Нагадаем, што падчас візіту кардынал Бэртонэ сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Аляксандрам Лукашэнка, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. Кардынал наведаў катэдральныя касцёлы ў Мінску, Гродне і Пінску, сустрэўся з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, семінарыстамі і шматлікімі вернікамі.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар