Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя часопіса «Ave Maria» ў г. Глыбокае:
насустрач 15-годдзю

У лістападзе 2009 г. каталіцкі часопіс «Ave Maria» адзначае сваё 15-годдзе. У сувязі з гэтым рэдакцыяй часопіса запланавана своеасаблівае восеньскае турнэ па парафіях Беларусі з мэтаю прыцягнуць да знаёмства з каталіцкім друкам як мага большае кола чытачоў, арганізаваць шматлікія прэзентацыі часопіса «Ave Maria» і іншых выданняў, якія адлюстроўваюць шматбаковую дзейнасць рэдакцыі.

Першым пунктам гэтай юбілейнай праграмы стала прэзентацыя часопіса ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці, якая адбылася 3 кастрычніка 2009 года. Невыпадкова рэдакцыя «Ave Maria» завітала сюды ў першую чаргу: глыбоцкія вернікі з’яўляюцца, бадай, самымі актыўнымі чытачамі часопіса, ад іх рэдакцыя атрымлівае найбольш цікавых лістоў і водгукаў.

У той суботні кастрычніцкі вечар вернікі пачулі ад супрацоўнікаў рэдакцыі пра гісторыю ўзнікнення «Ave Maria», пра благаслаўленне цяпер ужо Слугі Божага Папы Яна Паўла ІІ, удзеленае ў 1994 годзе галоўнаму рэдактару Крыстыне Лялько, а таксама пра тое, у якіх кірунках працуе рэдакцыя сёння. Акрамя таго, парафіяне пазнаёміліся з апошнімі кнігамі выдавецтва «Pro Christo», якое было ўтворана па благаслаўленні тагачаснага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага кардынала Казіміра Свёнтка і ў наступным годзе адзначыць 10-годдзе свайго існавання.

Падчас прэзентацыі і пасля яе глыбоцкія вернікі мелі магчымасць набыць літаратуру, якая іх найбольш зацікавіла.

Ганна Серэхан

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар