Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя ў Пінскай дыяцэзіі «Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору» выдадзеных на беларускай мове

24 сакавіка 2009 г. у Пінскай дыяцэзіі ў межах дня духоўных сустрэч для святароў і кансэкраваных асобаў адбылася прэзентацыя першага выдання на беларускай мове «Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору». Прэзентацыя праходзіла ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Пасля святой Імшы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыгадаў падзеі 50-гадовай даўнасці, калі «Слуга Божы Ян ХХІІІ прамовіў слова „сабор“», распачаўшы такім чынам ІІ Ватыканскі Сабор, вынікам працы якога стала сабранне дакументаў.

Зрабіць пераклад гэтых дакументаў на беларускую мову было адным з першых жаданняў арцыбіскупа Тадэвуша пасля яго прызначэння на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Ксёндз доктар Ян Крэміс, старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, пазнаёміў удзельнікаў прэзентацыі з ходам падрыхтоўкі перакладу на беларускую мову Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору. Ён адзначыў, што гэты пераклад, з аднаго боку, быў зроблены даволі хутка, бо працы працягваліся толькі 14 месяцаў, а з іншага боку, ён быў надзвычай складаным, бо для некаторых тэрмінаў з Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору цяжка было падабраць беларускія адпаведнікі.

Паводле catholic.by
Фота Д. Дубовіка і В. Царыка

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар