Мітрапаліт Кандрусевіч перадаў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI "Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору" на беларускай мове
16 сакавіка 2009 г. у Рыме (Італія) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтыя дні прымае ўдзел у Пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі па справах Духавенства, уручыў папу Бэнэдыкту XVI "Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору" на беларускай мове.
Святы Айцец з вялікай радасцю прыняў вестку пра выданне гэтых дакументаў. Між іншым, у сваёй прамове да ўдзельнікаў Пленарнага пасяджэння Пантыфік узгадваў вучэнне ІІ Ватыканскага Сабору.
У размове з арцыпастырам беларускіх католікаў Бэнэдыкт XVI узгадаў Касцёл на Беларусі, а таксама выказаў радасць з прычыны яго адраджэння і развіцця.
Мітрапаліт Тадэвуш уручае Святому Айцу
першае выданне "Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору"
на беларускай мове
Святы Айцец з вялікай радасцю прыняў вестку
пра выданне гэтых дакументаў