Мітрапаліт Кандрусевіч падараваў Інстытуту тэалогіі пераклад на беларускую мову саборных дакументаў
23 лютага 2009 г. у Інстытуце тэалогіі імя святых Мятода і Кірыла Беларускага дзяржаўнага універсітэта Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч урачыста ўручыў Уладыку Серафіму, Епіскапу Бабруйскаму і Быхаўскаму, першы пераклад на беларускую мову Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору.
У сустрэчы прынялі ўдзел таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. доктар Ян Крэміс, кіраўнік Аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы а. Аляксандр Шымбалёў, дырэктар Інстытута рэлігійнага дыялога Грыгорый Анатольевіч Даўгяло.
Уладыка Серафім сардэчна падзякаваў за падарунак і ў адказ падараваў Мітрапаліту Тадэвушу ікону «Богаяўленне». Уладыка, між іншым, адзначыў, што «гэтае выданне саборных дакументаў будзе запатрабаваным».
Фота кс. А. Амяльчэні