Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя кнігі ксяндза прафесара Яна Гурскага «Сустрэча з рэлігіямі» ў мінскай архікатэдры

14 лютага 2009 года ў 17.30 у мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася падрыхтаваная выдавецтвам «Pro Christo» прэзентацыя кнігі «Сустрэча з рэлігіямі» ксяндза прэлата Яна Гурскага, доктара тэалогіі, прафесара Сілезскага універсітэта ў Катавіцах (Польшча).

У прэзентацыі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, аўтар кнігі — ксёндз прафесар Ян Гурскі, перакладчыца кнігі на беларускую мову, пісьменніца Крыстына Лялько, мастак Уладзімір Вішнеўскі і дырэктар выдавецтва «Pro Christo» Аліна Новікава.

Распавядаючы пра гісторыю напісання сваёй кнігі, ксёндз прэлат Ян Гурскі адзначыў, што ў сучасным свеце, дзе пануе шматстайнаць рэлігій, чалавеку неабходна арыентавацца ў іх і разумець іх сутнасць.

У кнізе «Сустрэча з рэлігіямі» прасочваецца гісторыя ўзнікнення і развіцця асноўных рэлігій свету і новых рэлігійных рухаў, робіцца агляд найбольш важных рэлігійных практык і святых кніг. Асаблівая ўвага надаецца характарыстыцы міжрэлігійнага дыялога. Пры гэтым аўтар абапіраецца на тэксты Другога Ватыканскага Сабору, якія датычаць адносінаў Каталіцкага Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій.

Перакладчыца Крыстына Лялько падкрэсліла, што выхад кнігі «Сустрэча з рэлігіямі» адначасова з «Дакументамі Другога Ватыканскага Сабору» ў перакладзе на беларускую мову — з’ява сімвалічная, бо менавіта Сабор адкрыў шлях для дыялогу Касцёла з нехрысціянскімі рэлігіямі. Спадарыня Крыстына Лялько падзялілася з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад працы над перакладам кнігі, якая пабудавана такім чынам, што, нягледзячы на сцісласць падачы матэрыялу, дазваляе адчуць глыбіню і своеасаблівасць вераванняў прадстаўнікоў розных рэлігій.

Кнігу ксяндза прэлата Яна Гурскага «Сустрэча з рэлігіямі», як і іншыя выданні «Pro Christo», запрашаем набыць па адрасе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 25.

 

 

 

Фота М. Новікава

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар