Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

XVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2009»

З 11 па 15 лютага 2009 года ў нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» прайшла XVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2009». У выставе традыцыйна прыняло ўдзел выдавецтва «Prо Christo» — сёлета яно было адзіным з хрысціянскіх выдавецтваў, якое прадставіла свае кнігі на форуме. Стэнд «Prо Christo» наведалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Антоні Дзям’янка.

14 лютага ў рамках кніжнай выставы ў канферэнцзале выставачнага цэнтра адбылася прэзентацыя новых выданняў «Prо Christo» — «Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору» і кнігі «Сустрэча з рэлігіямі» кс. прэлата доктара Яна Гурскага, пераклад якой на беларускую мову ажыццявіла пісьменніца Крыстына Лялько. Усе прысутныя на прэзентацыі мелі магчымасць атрымаць аўтограф ксяндза прафесара Яна Гурскага, які ў гэтыя дні спецыяльна прыбыў у Беларусь.

Усяго ў выставе прыняло ўдзел 25 краінаў свету. Акрамя Беларусі, свае кнігі прадставілі Расія, Украіна, Літва, Польшча, Славакія, Францыя, Германія, Ізраіль, Кітай і інш. Упершыню ў беларускім кніжным форуме прынялі ўдзел Азербайджан, Эстонія, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Іран, Карэя. Ганаровым госцем выставы быў Казахстан.

 

 

Фота М. Новікава

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар