Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя кнігі Барбары Сайнок «Пакліканыя да любові. Катэхезы для нарачоных»

24 лютага 2008 года ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены падчас святой Імшы, якую цэлебраваў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Марцін Відавіч, адбылася прэзентацыя кнігі Барбары Сайнок «Пакліканыя да любові. Катэхезы для нарачоных», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто» на беларускай і польскай мовах.

Асаблівасцю святой Імшы стаў абрад аднаўлення сужэнскай прысягі ўсімі сужэнствамі, прысутнымі ў касцёле, а таксама ўдзяленне Апостальскім Нунцыем благаслаўлення ўсім сямейным супольнасцям.

Падчас святой Імшы быў агучаны пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі «Эўхарыстыя нараджае любоў». Паколькі ў ІІІ нядзелю Вялікага Посту мы адзначаем Нацыянальны дзень Caritas, надзвычай актуальным стаў заклік да ўсіх хрысціянаў адкрыцца на патрэбы і цярпенні бліжняга. «Цяжка гаварыць пра дзейснае прапаведаванне і пра плённую літургію, калі ім не спадарожнічае адказнасць за бліжняга і калі слова і сакрамэнт не вядуць да служэння, да аказання дапамогі тым, хто знаходзіцца ў патрэбе», — гэтыя словы, праілюстраваныя шматлікімі сведчаннямі з гісторыі Касцёла, сталі асноўнаю думкаю пастырскага паслання да католікаў Беларусі.

«Аднаўленне духу любові ў сённяшнім свеце асабліва патрэбнае сямейнай супольнасці», — адзначыў ксёндз місіянер Андрэй Шода, прэзентуючы вышэйзгаданую кнігу «Пакліканыя да любові». Ён заклікаў вернікаў звярнуцца да галоўных прынцыпаў будавання хрысціянскай сям’і, якія выкладзены ў гэтых катэхезах і якія павінны дапамагчы сужэнцам захаваць на працягу ўсяго жыцця той дар любові, які яны атрымалі падчас святога сакрамэнту. «Езус Хрыстус нарадзіўся ў Святой Сям’і, — адзначыў кс. Андрэй, — і кожнаму з нас таксама падараваў сем’і. Дзякуючы гэтай кнізе можна выразна зразумець, на чым павінна грунтавацца жыццё сапраўднага хрысціянскага сужэнства».

Відаць было, што гэтая святая Імша з біскупскім благаслаўленнем сем’яў і ўсе словы, звернутыя святарамі да вернікаў, ужо прынеслі свой плён. Нават тыя сужэнцы, што пражылі супольна ўжо некалькі дзесяткаў гадоў, з незвычайнай пяшчотаю глядзелі адно аднаму ў вочы і нанава абяцалі любоў, вернасць і сужэнскую пашану.

Ганна Серэхан

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар