Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя новых кніг

У рамках XV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі — 2008», якая праходзіць 6–10 лютага 2008 года (вул Я.Купалы, 27), каля стэнда выдавецтва «Pro Christo» адбылася прэзентацыя новых кніг. Наведвальнікі выставы з цікавасцю слухалі а. Артура Папроцкага CSMA, які, як складальнік, прадставіў малітоўнік за памерлых. Малітоўнік «Вечны адпачынак, дай ім, Пане» з’яўляецца першым выданнем такога роду малітоўніка на беларускай мове ў Беларусі. Ён змяшчае шэраг малітваў і набажэнстваў, а таксама інфармацыю пра тое, як падрыхтавацца да споведзі, да сакрамэнту намашчэння хворых і інш.

«Ойча наш» — так называецца новы цыкл вершаў-малітваў вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль, — невялічкая кніжачка, якая была нядаўна выдадзена ў выдавецтве. Прадставіла яе і зачытала некалькі вершаў маладая паэтка Ганна Серэхан.

Напярэдадні выставы выйшла кніга вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер Скуманц «Бэтлеемская Зорка» – кніга, у якой змешчаны цікавыя калядныя гісторыі, п’есы, вершы.

Запрашаем усіх, хто яшчэ не наведаў выставу-кірмаш, на стэнд выдавецтва — В9. Нагадваем, што ўваход свабодны. Заўтра, 10 лютага, выстава працуе да 15.30.

 

Фота М. Новікава

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар