XV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш
Свята кнігі ў Мінску будзе працягвацца да 10 лютага. У выставе-кірмашы бяруць удзел выдавецтвы з 20 краінаў свету. Упершыню прадстаўлены выдавецтвы з Таджыкістана, Казахстана, Венесуэлы і Швейцарыі. Ганаровым госцем сёлетняй выставы з’яўляецца Ізраэль.
Шчыра запрашаем наведаць экспазіцыю каталіцкага выдавецтва «Pro Christo» (месца 9в). У суботу 9 лютага а 12-й гадзіне пры стэндзе выдавецтва адбудзецца прэзентацыя малітоўніка «Вечны адпачынак дай ім, Пане», якую адкрые складальнік малітоўніка а. Артур Папроцкі CSMA. Уваход на кірмаш вольны. Выстава працуе кожны дзень з 10.00 да 19.00, а ў нядзелю — да 15.30.
![](../img/actions/2008-02-06_1.jpg)
![](../img/actions/2008-02-06_2.jpg)