Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя кнігі Вялікага Папы

9 лютага падчас ХХІV-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі – 2007» на пляцоўцы выдавецтва «Про Хрысто» адбылася прэзентацыя кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць» (пераклад пісьменніцы Крыстыны Лялько).

Прэзентацыю адкрыў Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка. «Сёння – прэзентацыя апошняй кнігі Яна Паўла ІІ „Памяць і самасвядомасць“. Паколькі Папа Ян Павел ІІ нарадзіўся недалёка ад нас, многае ў кнізе, напісанай Вялікім Папам, які ўвёў Касцёл у новае трэцяе тысячагоддзе хрысціянства, актуальнае і для нас. Гэтая кніга – вялікі ўнёсак у скарбонку культуры і філасофіі. Я думаю, што яна будзе заўважана і знойдзе сваіх удзячных чытачоў». Біскуп падзякаваў усім, хто прычыніўся да выдання гэтай кнігі, а таксама пажадаў плённай працы дзеля ўзрастання духоўнасці нашага грамадства.

Перакладчыца кнігі Вялікага Папы пісьменніца, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Аve Maria» і «Наша вера» Крыстына Лялько, адзначыла: «Гэтая кніга – запавет для нас, кніга-тэстамэнт. Ян Павел ІІ дае аналіз дзвюх таталітарных сістэмаў, якія спрычыніліся да трагедый нашай эпохі – нацызму і камунізму. Ён не проста гаворыць пра гэтае зло, пра вытокі гэтага зла, адкуль яно з’яўляецца ў нашым часе, у нашым жыцці, але гаворыць, як гэтае зло пераадольваць дабром. І вось гэтая хрысціянская пазіцыя асабліва важная для нас, яго сучаснікаў».

Адзін з першых чытачоў кнігі «Памяць і самасвядомасць» – народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч, які падзяліўся з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад прачытанага. Ён асабліва адзначыў якасць перакладу. «Кніга перакладзена бліскуча, – сказаў ён. – Віншую ўсіх са святам гэтай кнігі».

 

 

 

Фота М. Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар