Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

У Мінску адчынілася кнігарня «Духоўная кніга»

9 лістапада 2005 г. арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кардынал Казімір Свёнтэк благаславіў кнігарню «Духоўная кніга», якая ў гэты дзень адчынілася ў г. Мінску па вуліцы Багдановіча, 25.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка, канцлер архідыяцэзіяльнай курыі кс. Юрый Касабуцкі, пробашч мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Мінскі дэкан кс. Антоній Клімантовіч, пробашч мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы кс. Міхал Сапель, пробашч парафіі ў Гатаве а. Артур Папроцкі CSMA, а таксама дырэктар выдавецтва «Pro Christo» спадарыня Аліна Новікава, галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» спадарыня Крыстына Лялько, супрацоўнікі выдавецтва «Pro Christo» і архідыяцэзіяльнай курыі.

Падчас благаслаўлення іерарх Каталіцкага Касцёла ў Беларусі выказаў радасць з нагоды адкрыцця ў сталіцы нашай краіны кнігарні каталіцкай кнігі, мэта якой — спрыяць распаўсюджанню слова Божага на нашай зямлі. Ён асабіста павіншаваў усіх, дзякуючы каму адкрыццё гэтай кнігарні стала магчымым. Кардынал Свёнтэк выказаў спадзяванне, што па прыкладзе Мінска падобныя кнігарні з часам з’явяцца і ў іншых гарадах Беларусі. Агледзеўшы кніжныя паліцы, кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне з задавальненнем адзначыў вялікую колькасць і разнастайнасць выданняў, якія можна будзе набыць у кнігарні.

Кнігарня «Духоўная кніга» чакае наведвальнікаў штодзённа з панядзелка да суботы з 10 да 19 гадзінаў без перапынку.

 

 

 

Фота М. Новікава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар