Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Конкурс «Будслаў вачыма дзяцей»

На працягу 2004-2005 гадоў на старонках часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» праходзіў конкурс «Будслаў вачыма дзяцей». Арганізавалі яго санктуарый Маці Божай у Будславе і рэдакцыя часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». На конкурс дзеці даслалі малюнкі, вершы, апавяданні, лепшыя з якіх друкаваліся на старонках часопіса на працягу 2005 года. Калі ішла падрыхтоўка да чарговага штогадовага фэсту ў Будславе, з’явілася ідэя зрабіць выставу дасланых на конкурс твораў выяўленчага мастацтва. Гэтую прапанову адобрыў і падтрымаў кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе айцец Славамір Вятлугін OFM. Супрацоўнікі выдавецтва «PRO CHRISTO» аздобілі працы у рамы, зрабілі да кожнай адпаведныя подпісы, а на пляцы каля касцёла зрабілі імправізаваны стэнд з навесам, дзе раніцай 1 ліпеня, непасрэдна перад фэстам — была адкрыта выстава.

Падчас фэсту з працамі юных мастакоў змаглі пазнаёміцца тысячы пілігрымаў, якія прыйшлі ў Будслаў да Маці Божай з розных куткоў Беларусі і суседніх краін.

Трэба адзначыць, што конкурс не скончыўся, а будзе працягвацца да фэсту ў Будславе ў 2006 годзе. Таму спадзяёмся, што пілігрымаў у санктуарыі Маці Божай і ў наступным годзе сустрэнуць новыя цікавыя працы маленькіх мастакоў. Усем удзельнікам конкурсу будуць уручаны ганаровыя памятныя дыпломы.

А. Глекаў

 

 

 

Фота А. Глекава і М. Новікава

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар