Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


СЦЕЖКА БОЖАЙ КАРОЎКІ


ПРАСІЦЕ І АТРЫМАЕЦЕ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Фотавыстава «Гісторыя Будслава на фотаздымках»

1-2 ліпеня 2005 года падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе адбылася выстава фотаздымкаў, прысвечаных гісторыі Будслава. Былі прадстаўлены архіўныя фотаздымкі, сабраныя супрацоўнікамі рэдакцыі «PRO CHRISTO» і кусташам Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе айцом Славамірам Вятлугіным OFM.

Гэтыя здымкі зафіксавалі гісторыю санктуарыя з канца ХІХ ст., калі адбылася рэстаўрацыя касцёла, фэсты на пачатку ХХ стагоддзя, укрытае ўшанаванне Маці Божай у 1970-я гады, калі атэістычныя ўлады не дазвалялі праводзіць фэсты. ...Потым — фотофакты гісторыі адраджэння санктуарыя, між якімі — каранацыя абраза Маці Божай Папскімі каронамі, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк (1998 г.), і апошні здымак 1998 г. -- пілігрымы з Беларусі на аўдыенцыі ў Святога Айца Яна Паўла II, з нагоды 20-годдзя яго пантыфікату дораць яму копію цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Усе гэтыя здымкі падчас фэсту пабачылі шматлікія пілігрымы. Пасля фэсту ўсе фотаздымкі былі перададзены санктуарыю і захоўваюцца ў Будслаўскай святыні.

Выдавецтва «PRO CHRISTO» і кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе звяртаюцца да ўсіх людзей, якія маюць у сваіх сямейных архівах фотаздымкі ці дакументы, звязаныя з гісторыяй Будслава. Калі ласка, звярніцеся ў выдавецтва ці да айцоў бернардынаў у Будслаў. З вашых фотаздымкаў, дакументаў мы зробім копіі, якія будуць захоўвацца ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе.

А. Глекаў

 

 

Фота А. Глекава і М. Новікава

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар