Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Выстава «Будслаў-2004» у Акадэміі мастацтваў

16 лістапада 2004 года ў музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адчынілася выстава, прысвечаная мастацкаму пленэру «Будслаў-2004». Падрыхтавалі і арганізавалі экспазіцыю актывісты ініцыятыўнай групы «Pleneria», Ігар Гардзіёнак, Вольга Гардзіёнак-Кірэева, Святлана Крэль. Таксама да адкрыцця выставы была выдадзена афіша-плакат.

На адкрыццё выставы прыйшло шмат наведвальнікаў, сярод іх студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прадстаўнікі СМІ. Перад урачыстым адкрыццём наведвальнікі мелі магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй выставы, паразмаўляць з мастакамі — ўдзельнікамі пленэру. Вельмі парадавала, што на выставе, акрамя пленэрных прац, упершыню былі прадстаўлены працы, зробленыя ўдзельнікамі пленэру па матывах пленэра «Будслаў-2004». Гэта дзве жывапісныя інтэрпрэтацыі абраза Маці Божай Будслаўскай пэндзля Сяргея Шэмета, два ляўкасы з відамі Будслава Юрыя Алісевіча, ляўкас і эцюды Ігара Гардзіёнка. Таксама былі прадстаўлены рабочыя моманты плэнеру — аловачныя замалёўкі і эскізы, якія былі зроблены ўдзельнікамі плэнеру, і з якіх пачынаецца амаль кожная творчая праца над карцінай.

Распачала вечарыну Святлана Крэль. Першаму з гасцей было дадзна слова айцу бернардійнцу Славаміру Вятлугіну, кусташу Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе, дзе з нагоды 500-годдзя Будслава і адбываўся мастацкі пленэр. Айцец Славамір расказаў прысутным пра гісторыю вёскі Будслаў і цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай.

Потым выступіў намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Віктар Нямцоў, які даў выдатную ацэнку гэтай мастацкай ініцыятыве і адзначыў высокі прафесійны ўзровень прадстаўленых працаў.

Сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. Генрых Ягадзінскі ў сваёй прамове закрануў пытанні ўзаемаадносін Касцёла і мастацкіх колаў і адзначыў, што найбольш плённымі тэмамі для мастакоў заўжды былі і будуць тэмы духоўныя. Ён адзначыў важнасць гэтай ініцыятывы, дзякуючы якой шмат людзей ў Беларусі і за яе межамі змогудь даведацца пра Будслаў, пра цудатворны абраз Маці Божай.

Ад імя мастакоў-удзельнікаў пленэру выступіў прафесар БДАМ Мікалай Кірэеў, які падзякаваў усім, хто садзейнічаў арганізацыі і правядзенню пленэра, правядзенню выставаў, а таксама гледачам, якія пасля прагляду пленэрных прац змогуць захаваць для сябе ў памяці гэтую цудоўную мясціну — вёску Будслаў. І пажадаў усім, хто яшчэ не быў у Будславе, хутчэй туды наведацца.

Пасля наведвальнікам былі прадстаўлены ўсе 10 удзельнікаў пленэру: Юрый Алісевіч, Пётра Багданаў, Ігар Гардзіёнак, Вольга Гардзіёнак-Кірэева, Ліліяна Гудава, Ірына Каваленка, Мікалай Кірэеў, Таццяна Сіплевіч, Лада Шчасная, Сяргей Шэмет.

Уся імпрэза праходзіла пад дзівосныя спевы хора «Gloria» мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. За гэта ім асабістая ўдзячнасць ад арганізатараў выставы.

Падчас працы выставы, якая працягвалася амаль месяц, па тэлебачанні на канале СТБ у перадачы «Добрай раніцы», паказваўся сюжэт з выставы з запрашэннем наведаць і пабачыць працы пленэра «Будслаў-2004».

А. Глекаў

 

Фота М. Новікава

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар