Фотавыстава
З нагоды 65-годдзя святарства і 90-гадовага юбілею іерарха Касцёла на Беларусі выдавецтва «Pro Christo» падрыхтавала фотавыставу. Прэзентацыя фрагментаў гэтай фотавыставы адбылася 1-2 ліпеня 2004 г. падчас святкавання 500-годдзя Будслава. Шматлікія пілігрымы, якія прыйшлі ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, з цікавасцю і захапленнем углядаліся ў здымкі, на якіх адлюстраваны моманты адраджэння Касцёла за апошняе дзесяцігоддзе пад кіраўніцтвам Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Прэзентацыя гэтай фотавыставы, узбагачанай новымі фотаздымкамі з жыцця кардынала Казіміра Свёнтка і яго вераснёўскай сустрэчы са Святым Айцом, адбылася 14-16 кастрычніка 2004 г. у Гданьску падчас «Міжнароднай сакральнай выставы КАСЦЁЛЫ-2004». Фотавыстава атрымала назву «Сведка веры» — такой узнагародай быў адзначаны кардынал Казімір Свёнтэк інстытутам Паўла VI. «Fidei testis» (Сведка веры) — так называецца альбом, прысвечаны 65-годдзю святарства і 90-гадоваму юбілею іерарха Касцёла на Беларусі, які падрыхтавала выдавецтва «Pro Christo» разам з друкарняй «Apostolicum».
21 кастрычніка 2004 г., у дзень 90-гадовага юбілею кардынала Казіміра Свёнтка, у мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі фотавыставу «Сведка веры» змаглі ўбачыць вернікі мінскіх парафій і шматлікія высокія госці, якія ў гэты дзень прыйшлі павіншаваць іерарха Каталіцкага Касцёла на Беларусі. У гэты дзень Арцыпастыр атрымаў першыя экземпляры альбома «Fidei testis» — віншаванне ад супрацоўнікаў выдавецтва «Pro Christo».
Прэзентацыя фрагментаў фотавыставы ў Будславе
Прэзентацыя фрагментаў фотавыставы ў Будславе
У Гданьску падчас «Міжнароднай сакральнай выставы
КАСЦЁЛЫ-2004»
У Гданьску падчас «Міжнароднай сакральнай выставы
КАСЦЁЛЫ-2004»
Кардынал Казімір Свёнтэк у мінскім архікатэдральным касцёле
Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
ў дзень свайго 90-гадовага юбілею
Выстава ў мінскім архікатэдральным касцёле
Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Прадстаўнікі выдавецтва |
Кардынал Альфонсо Лопес Трухільё, старшыня Папскай Рады па пытаннях сям’і, наведаў выставу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі |