Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


СЦЕЖКА БОЖАЙ КАРОЎКІ


ПРАСІЦЕ І АТРЫМАЕЦЕ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

РЫМСКІ ІМШАЛ для дыяцэзій на Беларусі перададзены Святому Айцу Яну Паўлу ІІ

Падчас аўдыенцыі 27 верасня 2004 года Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кардынал Казімір Свёнтэк падараваў Святому Айцу Яну Паўлу ІІ Рымскі Імшал на беларускай мове – першы ва ўсім свеце пераклад на нацыянальную мову новага Імшала (трэцяга ўзорнага выдання), зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

 
У спецыяльным лісце Святы Айцец Ян Павел ІІ выказаў падзяку Арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму кардыналу Казіміру Свёнтку за экземпляр Рымскага Імшала на беларускай мове, які быў падараваны Пантыфіку падчас аўдыенцыі 27 верасня гэтага года. У лісце, у прыватнасці, гаворыцца:

«Высока ацэньваючы вялікія намаганні па падрыхтоўцы перакладу згаданай літургічнай кнігі, якая з’яўляецца каштоўным сродкам для ўмацавання ў народзе Божым разумення Эўхарыстыі як цэнтра хрысціянскага жыцця, Святы Айцец з вялікім задавальненнем накіроўвае Вашай Эмінэнцыі і ўмілаванаму Касцёлу ў Беларусі Апостальскае благаслаўленне – задатак шчодрых духоўных пладоў».

 
Падзяку і віншаванні з нагоды выдання “Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі” выказаў прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў Кардынал Фрэнсіс Арынзэ:

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
Прат. №1107/03/L
Ватыкан, 21 кастрычніка 2004 г.

Яго Эмінэнцыі Кардыналу Казіміру Свёнтку
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Шаноўны Кардынал,
цэлебрацыя Святой Імшы – гэта цэнтр усяго хрысціянскага жыцця як паўсюднага, так і мясцовага Еасцёла, а таксама асобных вернікаў. У Імшы дасягае сваёй вяршыні дзеянне Бога, якім Ён асвячае свет у Хрысце, і культ, у якім людзі пакланяюцца Айцу, ушаноўваючы Яго праз Хрыста, Сына Божага ў Духу святым (АУРІ, №16).

У гэтым святле можна сцвярджаць, што Імшал займае першае месца сярод усіх літургічных кніг. Таму Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў віншуе Вашу Эмінэнцыю і ўсіх – тэолагаў, біблістаў, літургістаў, філолагаў, музыкантаў, майстроў графікі і друку, якія працавалі над перакладам і публікацыяй трэцяга ўзорнага выдання Рымскага Імшала на беларускай мове.

Трэба падкрэсліць, што гэта – першы ва ўсім свеце пераклад новага Імшала, зацверджаны нашай Кангрэгацыяй 6 жніўня 2003 года ў свята Перамянення Пана і нядаўна надрукаваны ў годным выглядзе, які заслугоўвае асаблівага прызнання.

Кангрэгацыя спадзяецца і жадае, каб гэтая сумесная праца шматлікіх экспертаў, зробленая пад кіраўніцтвам нястомных Пастыраў Касцёла ў Беларусі, была дзейсным сродкам для чыннага ўдзелу вернікаў у Святой Імшы, з якой заструменіць крыніца ласкі для гераічнага Божага народа згаданага мясцовага Касцёла, каб ён усё больш набліжаўся да вобразу і падабенства Хрыста Укрыжаванага і Уваскрослага.

Карыстаюся нагодай засведчыць маё глыбокае ўшанаванне Вашай Найвялебнейшай Эмінэнцыі.

Кардынал Фрэнсіс Арынзэ
Прэфект

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар