Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Мастацкая акцыя «Шэметаўскія эцюды»

30 і 31 ліпеня 2004 г. у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў двары Шэметава Будслаўскага дэканата (Мядзельскі р-н) адзначалі 100-гадовы юбілей з дня пабудовы новага каменнага касцёла. Да гэтага парафіяльнага свята ініцыятыўная група беларускіх мастакоў «Pleneria» і выдавецтва «Pro Christo», на рахунку якіх правядзенне пленэра і вернісажа «Будслаў–2004», прымеркавалі мастацкую акцыю «Шэметаўскія эцюды».

Хто можа лепш за самога мастака выразіць свае пачуцці ад працы, таму даём слова ўдзельніку гэтай мастацкай акцыі і аднаму з актыўных арганізатараў руху «Pleneria» Ігару Гардзіёнку.

— Кажуць, што жыццё — гэта рух. Творчасць, ці творчае жыццё — гэта рух, памножаны мнагакратна. Творца, мастак, каб заставацца на плаву, увесь час павінен развіваць і рухаць сваё мастацтва. Дзеля такога імкнення наперад недастаткова пастаяннай адукацыі ці самаадукацыі. Недастаткова ўвесь час удасканальваць сваё прафесійнае майстэрства і шукаць новых тэхнічных прыёмаў. Найлепшым штуршком, а, магчыма, і рухавіком творчасці заўсёды былі новыя ўражанні, новыя ідэі. А дзе знайсці ўсё гэта, як не ў вандроўцы?

Таму «Pleneria» ў складзе пяці мастакоў (Мікола Кірэеў, Ігар Гардзіёнак, Таццяна Сіплевіч, Ганна Філіпёнак і Сяргей Шэмет) рушылі напрыканцы ліпеня ў чарговую сваю творчую вандроўку па Беларусі. Мэтаю падарожжа мастакоў стаў касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў двары Шэметава, што на Мядзельшчыне.

Касцёл, пабудаваны сто гадоў таму назад Скірмунтамі адзначаў у гэтыя дні свой юбілей.

Уражвае ў двары Шэметава літаральна ўсё. Гэта вельмі маляўнічая і прыгожая сваімі краявідамі мясцовасць. А раскіданыя пад самым касцёлам ставы надаюць гэтым краявідам яшчэ і рамантычнае адценне. Вельмі прыгожыя і маляўнічыя рэшты архітэктуры ў стылі неаготыкі. Сам касцёл пабудаваны ў стылі класіцызму на самым высокім пагорку і нагадвае сабой старыя малюнкі Н. Орды ці вандроўныя замалёўкі Я. Драздовіча.

Вынікам творчага падарожжа «Pleneria» стаў вернісаж, які экспанаваўся падчас свята на сценах званіцы. У парафіянаў і гасцей касцёла была магчымасць убачыць звычайныя і паўсядзённыя краявіды ў новым ракурсе, вачамі мастакоў.

Застаецца толькі дадаць, што пробашч парафіі ксёндз Пётр Шарко падараваў працу пэндзля Сяргея Шэмета з выявай шэметаўскага касцёла, зробленую падчас «эцюдаў», кардыналу Казіміру Свёнтку — на прыемны ўспамін аб свяце.

 

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар