Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Вернісаж у Будславе

1-2 ліпеня 2004 г. у Будславе падчас фэсту адбыўся мастацкі вернісаж. Ён стаў вынікам пленэру «Будслаў 2004», які прайшоў напярэдадні свята.

Творы, прадстаўленныя на вернісажы, – плён працы беларускіх мастакоў: Мікалая Кірэева, Юрыя Алісевіча, Пятра Багданава, Ігара Гардзіёнка, Вольгі Гардзіёнак-Кірэевай, Ліліяны Гудавай, Ірыны Каваленкі, Таццяны Сіплевіч, Лады Шчаснай, Сяргея Шэмета. Нягледзячы на разнастайнасць мастацкіх тэхнік, манер выканання і выяўленчых матываў, творы аб’ядноўвае агульнае памкненне кожнага мастака выказаць свае ўражанні пра гэтую светлую мясціну – Будслаў. Экспазіцыя месцілася непасрэдна пад сценамі касцёла, побач з адкрытым алтаром, ў вайсковай палатцы. Калі сцямнела, свечкі, запаленыя пад мальбертамі, на якіх дэманстраваліся працы, сімвалічна і натуральна далучыліся да агнёў святочнай Імшы.

Ініцыятарам гэтай мастацкай акцыі сталі кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе айцец Славамір Вятлугін OFM, выдавецтва «Про Хрысто» і ініцыятыўная група «Pleneria». Вялікая падзяка прыватным асобам і арганізацыям, якія забяспечылі матэрыяльны бок правядзення пленэру і дапамаглі выдаць каталог.

Гэтым пленэрам «Будслаў 2004» ініцыятыўная група «Pleneria» мае намер распачаць шэраг падобных мастацкіх акцый, якія ставяць мэту папулярызацыі і захавання культурна-рэлігійных каштоўнасцяў, якія з’яўляюцца агульна-беларускімі і ўшаноўваюцца вернікамі розных канфесій.

 

 

 

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар