Фотавыставы:
«Скарбы, якія можна выратаваць»,
«Вясна Касцёла на Беларусі»
Цікавым і нечаканым мерапрыемствам на «Х Кірмашы каталіцкіх выдаўцоў» у Варшаве, які адбыўся 16-18 красавіка 2004 г., сталі дзве фотавыставы, прывезеныя з Беларусі выдавецтвам
Назва другой выставы — «Вясна Касцёла на Беларусі». «Вясною Касцёла» называе Папа Ян Павел ІІ гады адраджэння хрысціянскай веры на нашай зямлі. Дзякуючы Божаму Провіду мы маем ўжо багаты плён гэтай благаславёнай «вясны». На працягу 13 гадоў на атэістычна-матэрыялістычных руінах няспынна будуюцца новыя святыні і рэстаўруюцца пашкоджаныя, аднаўляюцца знішчаныя. Знакам «вясны» з’яўляюцца таксама і новыя шматлікія пакліканні, (дзве вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне i ў Пінску), адноўленыя касцёльныя структуры, каталіцкія выдавецтвы і прэса, і ўсё больш моладзі ў касцёлах...
Фотавыставы, якія былі спецыяльна падрыхтаваныя да Кірмашу, наведалі шматлікія ўдзельнікі і госці. Аўтарамі ўсіх здымкаў з’яўляюцца Алег Глекаў і Мікалай Новікаў (выдавецтва