XLIV Рэспубліканскі конкурс «МАСТАЦТВА КНІГІ»
19 лютага 2004 года ў актавай зале Дома прэсы адбылося ўручэнне ўзнагарод і дыпломаў за лепшыя выданні Беларусі ў 2003 годзе па выніках конкурсу “Мастацтва кнігі”, які штогод праводзіць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. На конкурс было пададзена звыш 300 кніг розных выдавецтваў. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць прафесійныя мастакі, выдаўцы і друкары, разгледзела прадстаўленыя на конкурс кнігі і вызначыла лепшыя выданні Беларусі. Усяго прызамі і дыпломамі было адзначына 61 выданне.
Выдавецтва “Pro Christo” прымала ўдзел у гэтым конкурсе ўпершыню. На конкурс былі пададзены кнігі, якія пабачылі свет у 2003 годзе:
- А. Ярашэвіч “Маці Божая Снежная ў Беларусі”
- Зборнік вершаў — К. Вайтыла “Паэзія. Выбранае” \ Ян Павел ІІ “Рымскі трыпціх”. Ен выдадзены да дваццаціпяцігоддзя пантыфікату Святога Айца.
- Альбом “Каталіцкія святыні”, аўтар-укладальнік А. Яроменка.
Журы высока ацаніла працу каталіцкага выдавецтва. “Pro Christo” атрымала адразу некалькі ўзнагародаў:
- Дыплом І ступені за альбом “Каталіцкія святыні”.
- Дыплом ІІІ ступені за зборнік вершаў — К. Вайтыла “Паэзія. Выбранае” \ Ян Павел ІІ “Рымскі трыпціх”.
- Спецыяльны дыплом “Выдавецкі дэбют” за ўсе выданні, якія былі прадстаўлены на конкурс.
Лепшым выданнем года прызнана кніга “Песня аб паходзе Ігара” выдавецтва “Кавалер” (дырэктар Канстанцін Хацяноўскі), выдадзеная на старажытнарускай, беларускай (пераклад Янкі Купалы) і англійскай мовах з малюнкамі мастака Паўла Татарнікава.
Усе выданні, якія атрымалі ўзнагароды, можна было ўбачыць 17 – 19 лютага на спецыяльным стэндзе дыпламантаў конкурсу “Мастацтва кнігі” падчас працы ХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша «Кнігі Беларусі - 2004» у выставачным павільёне на вул. Я. Купалы 27.