Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

ХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «КНІГІ БЕЛАРУСІ - 2004»

17 лютага 2004 г. у выставачным павільёне па вул Я. Купалы, 27 адчыніла свае дзверы ХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі - 2004», у якой прынялі ўдзел кнігавыдаўцы з Беларусі, Германіі, Літвы, Расіі, Славакіі, Украіны і інш.

Упершыню ў выставе прынялі ўдзел каталіцкія кнігавыдаўцы з Беларусі і Расіі.

Вялікую зацікаўленасць выклікаў у наведвальнікаў стэнд выдавецтва “Pro Christo” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якім былі прадстаўлены выданні духоўнай тэматыкі: кнігі, плакаты, календары, абразы, што пабачылі свет за чатыры гады існавання выдавецтва. Падчас выставы выдавецтвам былі арганізаваны цікавыя імпрэзы, прэзентацыі новых кніг, сустрэчы з працаўнікамі і аўтарамі.

Жадаючыя мелі магчымасць набыць новую кнігу класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля “Блакітны зніч” з аўтографам аўтара. Кніга выйшла ў выдавецтве “Pro Christo” напярэдадні выставы. Адбылася сустрэча наведвальнікаў выставы з мастаком Ігарам Гардзіёнакам, ілюстрацыі якога ўпрыгожылі новую дзіцячую кнігу пісьменніцы Ірыны Жарнасек “Спрэчка анёлаў”.

, Асобным раздзелам на стэндзе выдавецтва былі прадстаўлены перыядычныя выданні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія таксама рыхтуюцца да друку выдавецтвам “Pro Christo”: часопісы “Наша вера”, “Ave Maria”, “Маленькі рыцар Беззаганнай” і інфармацыйны бюлетэнь “Каталіцкія навіны”.

Прывабліваў наведвальнікаў сваімі кнігамі і стэнд расійскага каталіцкага выдавецтва “Paoline”, якое ўпершыню ўдзельнічае ў гэтым штогадовым беларускім форуме. На жаль, у адрозненне ад мінулага года, на выставе-кірмашы не было прадстаўнікоў выдавецтваў Праваслаўнай Царквы.

 

 

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар