Прэзентацыя кнігі «Ксёндз Адам Станкевіч
29 студзеня 2004 г. у Мінску, у Цэнтры імя
“Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі” - гэта чарговае выданне з серыі кніг "Бібліятэка часопіса «Наша вера»" ў выдавецтве “Pro Christo”.
У манаграфіі даследуецца жыццёвы шлях, душпастырская дзейнасць, навуковая, багаслоўская, літаратурна-публіцыстычная, грамадска-палітычная і выдавецкая дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча ў кантэксце беларускага каталіцкага адраджэння першай паловы ХХ ст. Раскрываецца багацце хрысціянскіх і нацыянальных ідэяў і канцэпцый адраджэння, абгрунтаваных у манаграфіях, шматлікіх артыкулах і нарысах, перыядычных выданнях. Упершыню аналізуюцца архіўныя матэрыялы, запіскі А. Станкевіча, у якіх асвятляюцца тэарэтычныя, тэалагічныя і палітычныя аспекты адраджэння беларускага Касцёла.
Прэзентацыя пачалася з выступлення аўтара, які коратка пазнаёміў прысутных з асноўнымі этапамі жыцця і дзейнасці кс. А. Станкевіча, адзначыўшы яго асаблівае значэнне для ўсяго беларускага народа і адраджэння яго духоўнай культуры. У. Конан таксама адказаў на пытанні, якія мог задаць кожны з удзельнікаў прэзентацыі.
Ад імя Каталіцкага Касцёла з кароткай прамовай выступіў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іван Юркавіч. Ён асабліва падкрэсліў значэнне, якое можа мець цярпенне, прынятае за бліжніх у імя Хрыста. З прысутных прадстаўнікоў духавенства выступілі таксама ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі касцёла Святых Сымона і Алены, і ксёндз Аляксандр Тарасевіч, пробашч з Радашковічаў, а ад Праваслаўнай Царквы - святар Юрый Залоска. Вядомы беларускі паэт Ніл Гілевіч сказаў пра вялікі ўклад у духоўнае, культурнае і грамадскае развіццё, які ў розныя часы і ў розных краінах уносілі такія прадстаўнікі духавенства, якім быў ксёндз Адам Станкевіч.
Пазней, ва ўтульнай сяброўскай атмасферы, адбылася неафіцыйная сустрэча за кавай.
Варта адзначыць, што сваю працу, прысвечанаю даследаванню жыцця і дзейнасці кс. А. Станкевіча, аўтар шматлікіх манаграфій і навуковых артыкулаў, прафесар філасофіі У. Конан прадставіў напярэдадні свайго семідзесяцігадовага юбілею.
Аўтар кнігі
Галоўны рэдактар часопіса «Наша вера», рэдактар серыі "Бібліятэка часопіса «Наша вера»" |
Рэдактар кнігі |
Апостальскі нунцый у Беларусі
Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп
Дыякан царквы |
Народны паэт Беларусі |
Падчас выступлення
Акадэмік |
Кніжная выстава