Copyright © 2003 PRO CHRISTO
Тэксты і выбраныя фрагменты прызначаны толькі для асабістага карыстання,
без якіх-небудзь зменаў,
з абавязковым указаннем аўтарскіх правоў і спасылкі на крыніцу.

Publishing House PRO CHRISTO
Rating All.BY
 

МАРЫЯ, ЯКАЯ ПОБАЧ

Анёл не прыйшоў да яе з добрай весткай.

Яна пра ўсё дазналася сама.

І стала страшна ёй, самотнай,

ды не спытала: «Як яно ўсё будзе?»,

Хоць перадумала нямала,

і не сказала: «Так, хай будзе ўсё па-Твойму».

Маўчала толькі. Нават не сказала «не».

Чакала толькі й спадзявалася ў душы,

што звыкнецца з такою думкай.

Камусьці з нас, напэўна, выпадала

пайсці й сказаць: «Вітана будзь, Марыя!»

Але хіба кагосьці з нас цікавяць

такія старадаўнія падзеі?

Ды радуюцца ўсе анёлы ў небе,

бо слова «не» ты не сказала.

Маці Бога і наша Маці

да Сына нахіляецца і кажа:

«Глядзі, вось брат Твой!»

Але хто з нас адважыцца

прынесці вестку той Марыі, якая побач?

Хто запытае: «Як табе жывецца?»,

Не кажучы ўжо пра звеставанне...

На жаль, не здольныя мы сёння

выконваць працу за анёлаў.

 

Publishing House PRO CHRISTO
Copyright © 2003 PRO CHRISTO
Тэксты і выбраныя фрагменты прызначаны толькі для асабістага карыстання,
без якіх-небудзь зменаў,
з абавязковым указаннем аўтарскіх правоў і спасылкі на крыніцу.