Copyright © 2003 PRO CHRISTO
Тэксты і выбраныя фрагменты прызначаны толькі для асабістага карыстання,
без якіх-небудзь зменаў,
з абавязковым указаннем аўтарскіх правоў і спасылкі на крыніцу.

Publishing House PRO CHRISTO
Rating All.BY
 

КАЛЯДНЫ МАЛЮНАК ЯКАБА

 

Якаб робіць малюнкі да калядных святаў.

Цётка Хелі хацела б, каб на малюнку былі яселькі з Дзіцяткам Езусам, асёл і вол.

Дзядзька Фрыц жадае, каб на ім былі пастухі, што ідуць у Бэтлеем.

Бабулі вельмі хацелася б убачыць там анёла, які ветліва пазірае на іх і кажа: «Не бойцеся».

Якаб малюе воблачка ля вуснаў анёла і піша
ў ім: «Не бойцесяПотым ён кажа Катарыне:

Цяпер у мяне для кожнага ёсць цудоўны падарунак!

Толькі для Немаўляткі яшчэ няма! — кажа Катарына. — Для Езуса. У Яго ж на Каляды Дзень Нараджэння. Яму таксама трэба нешта падарыць!

— Як ты думаеш, ці ўзрадуецца Ён малюн­ку? — пытаецца Якаб.

Калі малюнак прыгожы і рознакаляровы, то чаму не? — адказвае Катарына.

Якаб бярэ чысты ліст паперы. Ён малюе елку, упрыгожаную шматлікімі свечкамі, шарамі і цукеркамі ў махрыстай паперы.

— Я дапамагу табе, — кажа Катарына. Яна малюе кропачкі і зоркі на шарах, і залацістае ззянне вакол кожнай свечкі.

Вось так, — кажа яна. — А цяпер аднясі Яму гэты падарунак! Аднясі яго ў святыню!

Якаб ідзе ў касцёл, але брама зачыненая.

Якаб стаіць на вуліцы і разважае, што яму рабіць. Малюнак трапечацца на ветры, Якабу даводзіцца аберуч трымаць яго.

Нейкая старая жанчына спыняецца каля яго.

Такі вясёлы рознакаляровы малюнак! — кажа яна. — Гэта, напэўна, падарунак на Каляды?

— Так, — адказвае Якаб.

А потым ён працягвае малюнак жанчыне.

— Я дару яго Вам!

— Не, не , што ты! — усклікае жанчына. — Так неспадзявана... дзякую...

Якаб імчыцца дадому. Катарына ўжо чакае яго.

— Ну?! — пытаецца яна.

— Елка вельмі спадабалася Езусу, — кажа Якаб.

Адкуль ты гэта ведаеш? — пытае Катарына.

— Ведаю, — кажа Якаб. — Ён перадаў мне, што спадабалася!

 

Publishing House PRO CHRISTO
Copyright © 2003 PRO CHRISTO
Тэксты і выбраныя фрагменты прызначаны толькі для асабістага карыстання,
без якіх-небудзь зменаў,
з абавязковым указаннем аўтарскіх правоў і спасылкі на крыніцу.