Copyright © 2003 PRO CHRISTO
Тэксты і выбраныя фрагменты прызначаны толькі для асабістага карыстання,
без якіх-небудзь зменаў,
з абавязковым указаннем аўтарскіх правоў і спасылкі на крыніцу.

Publishing House PRO CHRISTO
Rating All.BY
 

ПАДАРУНАК

 

Міхаэль хоча што-небудзь падарыць сваёй маме на свята Божага Нараджэння. Штосьці прыгожае, што ёй сапраўды спадабаецца. Ён намалюе для яе карціну. Фарбамі, якія лёгка змываюцца, на ярка-зялёным картоне.

— А я паназіраю, — кажа Геральд свайму
брату.

Міхаэль кладзе картон у кухні на падлогу і ставіць у рад тыгелі з фарбамі. Яму не патрэбны пэндзлік для малявання, толькі свае дзесяць пальцаў. Міхаэль дакранаецца ўказальным пальцам правай рукі да чырвонай фарбы, а левым указальным — да белай, і змешвае фарбы ў прыгожы ружовы колер.

Хлопчык наносіць ружовы колер на сярэдзіну картона і размазвае яго па крузе. Гэта твар Дзіцяткі Езуса. Дзіцятка Езус ляжыць на ярка-жоўтай саломе ў карычневых яслях. Справа ад Яго стаіць Марыя. На Ёй блакітная сукенка.

Блакітныгэта безгустоўна, — кажа Геральд.

Каб блакітны колер не здаваўся безгустоўным, Міхаэль упрыгожвае яго жоўтымі і чырвонымі кропкамі. Злева стаіць святы Юзаф. Міхаэль малюе яму капялюш з пер’ямі. Над хлявом ззяе калядная зорка з мноствам зубцоў і доўгім зорным шлейфам.

Міхаэль пыхціць ад напружання. Валасы спадаюць яму на лоб. Калі ён адводзіць іх назад, на ілбе застаюцца чырвоныя, блакітныя, жоўтыя палоскі. Міхаэль працуе абедзвюма рукамі. Асёл, са­праўды, атрымаўся праўдападобны. Вала таксама можна пазнаць. Справа ідуць тры святыя Каралі. Злева крочаць пастухі, несучы з сабою падарункі: булку хлеба і гаршэчак, поўны малака.

Вельмі прыгожа, — кажа Геральд.

Міхаэль глядзіць на малюнак. Раптам яму нешта прыходзіць у галаву. Ён таксама хоча быць на малюнку. У якасці пастуха, які прыносіць Дзіцятку падарункі. Пастух Міхаэль у чырвоным світэры і чырвонай лыжнай шапачцы. Ён дакранаецца пальцам да чырвонай фарбы.

Гэта ж ты! — кажа Геральд.

— Ясна, што гэта я, — кажа Міхаэль.

— А што ты нясеш? — пытаецца Геральд.

Міхаэль разважае.

Гэта павінна быць штосьці прыстойнае, — кажа ён. — Мой новы складаны ложак, напрыклад, каб Дзіцяці не даводзілася ляжаць на сене.
І мяшок жуйкаў. І мой веласіпед!

Геральд здзіўляецца.

— Ты б аддаў Яму ўсё гэта?

Паслухай, — кажа Міхаэль. — Гэта ж Дзі­цятку Езусу! Яму я аддаў бы ўсё!

— І новую паліцэйскую машынку? — пытаецца Геральд.

— І яе, — кажа Міхаэль.

Няпраўда, — кажа Геральд. — Яе ты ніколі не аддасі!

Аддам! — крычыць Міхаэль.

Хлусня, — кажа Геральд. Тады Міхаэль ускоквае і дае свайму брату аплявуху, чырвона-блакітна-жоўта-зялёную аплявуху. Геральд дае здачы. Вось ужо яны качаюцца па падлозе. Міхаэль больш моцны і сядае на свайго брата.

Здавайся! — кажа Міхаэль.

Геральд здаецца.

Міхаэль, — кажа ён, — чаму ты не падорыш паліцэйскую машынку мне?

Табе? — пытаецца Міхаэль.

— Я ўжо даўно хачу яе, — кажа Геральд. — Падорыш яе мне?

— Не, — абурана кажа Міхаэль.

 Чаму? Дзіцятку Езусу ты ж даў бы? — крычыць Геральд.

— Яму, канешне! — кажа Міхаэль. — Але табе? Ты ж толькі мой брат!

— Але ж Дзіцятку Езусу ты ж ужо яе не падорыш, — кажа Геральд. — А мне можаш!

Міхаэль глядзіць на чырвона-блакітна-жоўта-зялёны твар брата і раптам пачынае смяяцца.

— Ты, індзеец у крапінку, — кажа ён. — Вазьмі гэтую дурную машынку і знікні!

Геральд прыціх.

— Ты сапраўды даеш яе мне?

— Так, — бурчыць Міхаэль.

Пазычаеш ці дорыш?

— У падарунак ад мяне! А цяпер пакінь мяне
ў спакоі! — кажа Міхаэль. — Мне трэба дамаляваць карціну.

Геральд выдае радасны індзейскі крык і знікае. Міхаэль глядзіць на свой калядны малюнак. Пазірае на намаляванага Міхаэля, Міхаэля-пастуха
ў чырвоным світэры. Той усё яшчэ з пустымі рукамі стаіць каля ясляў. Складаны ложак цяжка намаляваць.

Веласіпед намаляваць яшчэ цяжэй.

А паліцэйскую машынкузусім проста. Міхаэль дакранаецца пальцам да фарбы. Вось і машынка гатова.

— Так! — задаволена кажа ён. — Гэта сапраўды цудоўны падарунак.

 

Publishing House PRO CHRISTO
Copyright © 2003 PRO CHRISTO
Тэксты і выбраныя фрагменты прызначаны толькі для асабістага карыстання,
без якіх-небудзь зменаў,
з абавязковым указаннем аўтарскіх правоў і спасылкі на крыніцу.