Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


ПРЫЙДЗІЦЕ ДА МЯНЕ ЎСЕ


СЯМ’Я — КАЛЫСКА ЛЮБОВІ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



НОВЫЯ ВЫДАННІ

Вы можаце замовіць усе кнігі, якія выходзілі і рыхтуюцца да друку ў нашым выдавецтве.

с. Нунэ Цітаян MSF
ПРЫЙДЗІЦЕ ДА МЯНЕ ЎСЕ
Дапаможнік па катэхезе.
Другі год падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі
2-­е выданне, выпраўленае.

Дапаможнік па катэхезе для другога года падрыхтоўкі да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі знаёміць дзяцей з галоўнымі праўдамі хрысціянскай веры. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню дзесяці Божых запаведзяў, сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі, святам і ўрачыстасцям літургічнага года.Пасля вывучэння кожнай з тэмаў у дапаможніку змешчаны практычныя заданні, а таксама абавязковыя хатнія заданні. Дапаможнік па катэхезе «Прыйдзіце да Мяне ўсе» створаны з улікам катэхетычнай праграмы, ён багата ілюстраваны фотаздымкамі, творамі сусветнага мастацтва і малюнкамі.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/8 (170x240 mm).
172 с.
ISBN 978-985-7316-23-6.
Дата выдання: жнівень 2025 г.

 

 
Складальнік: Ганна Шаўчэнка
СЯМ’Я — КАЛЫСКА ЛЮБОВІ
Малітоўнік для сем’яў

«…Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх» (Мц 18, 20), — сказаў Пан Езус. Якую ж моц тады мае супольная малітва ў сям’і! У гэтай кнізе сабраныя найважнейшыя малітвы, якімі мы можам атуляць адно аднаго перад Богам. Надзвычай карысным гэты малітоўнік будзе для ўсіх, хто жадае штодзённа прасіць аб Божым благаслаўленні для сваёй сям’і.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/32 (105x150 mm).
72 с.
ISBN 978-985-7316-24-3.
Дата выдання: чэрвень 2025 г.

 

 
Юзаф Аўгустын
САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ
Указанні для пэнітэнта і спаведніка

Пераклад з польскай Ірыны Бурак

Кніга будзе карысная ўсім, хто хоча больш свядома і плённа прыступаць да сакрамэнту пакаяння. Яна прызначана і для пэнітэнтаў, і для спаведнікаў. Аўтар дае асабістае сведчанне, прыводзіць пэўныя практычныя інструкцыі для спаведнікаў і закранае асноўныя пытанні, якія датычаць споведзі: што такое сакрамэнт пакаяння? Якая роля святара? Як чалавек перажывае раскаянне? Вялікая ўвага ўдзяляецца магчымым праблемам у адносінах паміж пэнітэнтам і спаведнікам, а таксама спосабам іх вырашэння.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На рускай мове.
Фармат 84x108 1/32 (125x195 mm).
288 с.
ISBN 978-985-7316-21-2.
Дата выдання: красавік 2025 г.
 

 
Пётр Кеневіч МІС
СУЖЭНСКІ ЛАБІРЫНТ

Пераклад з польскай Ганны Шаўчэнка.

Любові трэба вучыцца ўсё жыццё, ад нараджэння да адыходу ў вечнасць. Асабліваю школаю любові з’яўляецца сужэнства — саюз дваіх людзей і найцудоўнейшая справа Бога. На гэтым шляху закаханых заўсёды чакаюць самыя непрадбачаныя сцежкі, узлёты і падзенні, якія цяжка пераадолець без мудрага Божага кіраўніцтва, без шматлікіх духоўных арыенціраў, якія дае чытачам аўтар гэтай кнігі. Ён шырока разглядае самыя распаўсюджаныя праблемы сужэнскага жыцця, паказвае небяспечныя «пасткі», якія могуць прывесці да разбурэння адносінаў і дае шматлікія парады па ўмацаванні сужэнскага кахання. Кніга будзе цікавая і карысная ўсім сужэнцам, якія клапоцяц­ца пра свае адносіны, нарачоным, якія збіраюцца заключыць шлюб, а таксама ўсім, хто займаецца праблематыкай сужэнскага жыцця.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (145x210 mm).
312 с.
ISBN 978-985-7316-22-9.
Дата выдання: красавік 2025 г.

 

 
Зборнік матэрыялаў
У ІМЯ МІРУ І ДАБРАБЫТУ
Калядная канферэнцыя
Мінск, 9 студзеня 2025 г.

У выданні змешчаны матэрыялы каляднай канферэнцыі «У імя міру і дабрабыту», якая адбылася ў Мінску 9 студзеня 2025 года. Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь і Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай (рускай) мовах.
Фармат 60x84 1/16 (143x205 mm).
80 с., іл.
ISBN 978-985-7316-20-5.
Дата выдання: сакавік 2025 г.
 

 

DILEXIT NOS
ЭНЦЫКЛІКА СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА АБ ЧАЛАВЕЧАЙ І БОСКАЙ ЛЮБОВІ СЭРЦА ЕЗУСА ХРЫСТА

Энцыкліка DILEXIT NOS Святога Айца Францішка аб чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста скіраваная да ўсіх людзей добрай волі. «Прашу Пана Езуса Хрыста, – піша Пантыфік, – каб з Яго Найсвяцейшага Сэрца цяклі рэкі жывой вады для ўсіх нас, каб гаіць раны, якія мы сабе наносім, умацоў­ваць нашую здольнасць любіць і служыць, натхняць нас вучыцца ісці разам у кірунку справядлівага, салідарнага і братэрскага свету. І ўсё гэта аж да часу, калі мы разам будзем радасна святкаваць на гасціне Нябеснага Валадарства».

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x84 1/16 (128x200 mm).
160 с.
ISBN 978-985-7316-19-9.
Дата выдання: сакавік 2025 г.
 

 

ПАСТЫР СКАЛЕЧАНЫХ ДУШАЎ
Успаміны пра айца Войцеха Навачыка ОМІ

У брашуры змешчаны ўспаміны пра айца Войцеха Навачыка, місіянера аблата Марыі Беззаганнай, які ў 1939–1950 гг. служыў у Вашкевічах на Лідчыне, у Беліцы і Нецячы, затым быў арыштаваны і адпраўлены ў ссылку, у 1956 г. вызвалены і скіраваны на служэнне ў Навагрудак. Пра яго асобу апавядаюць біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які быў пераемнікам айца Войцеха на святарскай працы ў навагрудскім фарным касцёле; сабрат айца Навачыка, айцец Казімір Янджэйчак ОМІ; а таксама былая парафіянка святара. Выданне будзе цікавае ўсім, хто неабыякавы да гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама прагне атрымаць яскравае сведчанне веры ў Бога і любові да чалавека.

Духоўна-асветніцкае выданне.
На беларускай мове.
Фармат 60x90 1/16 (148x210 mm).
32 с., 16 л. іл.
ISBN 978-985-7316-18-2.
Дата выдання: лістапад 2024 г.
 

 
 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар