| 2010-2009 | 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]
|
З Божай Міласэрнасцю ў душы
13 снежня 2014 г., падчас падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, у Віцебску адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны Кавальскай ZMBM. Густоўна аформленая 1022-старонкавая кніга пабачыла свет у выдавецтве «Про Хрысто». Дзённікавыя запісы слыннай святой, адной з самых вядомых містычак, як гаворыцца ў прадмове да выдання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, нагадваюць нам «пра вечную праўду аб бязмежнай Божай Міласэрнасці» і актуалізуюць яе. Сімвалічна, што прэзентацыя ў Віцебску праходзіла менавіта ў касцёле Езуса Міласэрнага.
|
![]() |
|
Пад апекай Марыі — 20 гадоў разам з Вамі 23 лістапада 2014 г. ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Марыі Панны адбылася св. Імша падзякі за 20 гадоў працы часопіса “Ave Maria”. Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
|
![]() |
|
Чвэрць гадзіны шчырасці з дырэктарам «Pro Christo» Алінай Новікавай
Вялікі вопыт за спіной, першыя крокі ля вытокаў каталіцкага друку ў Беларусі, справа заснавання выдавецтва «Pro Christo» належаць і ёй – Аліне Сяргееўне Новікавай. На чарговай Міжнароднай кніжнай выставе, якая праходзіла з 5 па 9 лютага ў Мінску, мы пагутарылі са спадарыняй Алінай аб асаблівасцях кнігавыдання рэлігійнай літаратуры і перспектывах яго развіцця.
|
![]() |
|
Дыплом нацыянальнага конкурса «Мастацтва кнігі-2014»
5 лютага 2014 г. у малым зале Палаца Рэспублікі (Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1-1) адбылася урачыстая цырымонія узнагароды пераможцаў LIII Нацыянальнага конкурса «Мастацтва кнігі». Сярод іншых у намінацыі «Залатыя скрыжалі» дыпломам І ступені была адзначана кніга Марыны Новікавай «Пасха. Традыцыйныя і сучасныя стравы да святочнага стала».
|
![]() |
|
Выдавецтва Pro Christo на ХХІ Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы У выставачным цэнтры БелЭкспа (вул. Я. Купалы, 27) з 5 па 9 лютага 2014 г. праходзіла ХХІ Міжнародная кніжная выстав-кірмаш. Сярод мноства кніг на любыя густы вы тут знойдзеце і працы каталіцкага выдавецтва Pro Christo (стэнд № А6). Сярод іншага цікаваю будзе кніга польскага філосафа езуіта а. Юзафа Аўгустына «Чвэрць гадзіны шчырасці», паэтычны зборнік «Будслаў — прызнанне ў любові», дзіцячыя кнігі «...І няхай сабе вараб'і чырыкаюць» Ленэ Майер-Скуманц і «Першая Камунія з белым бантам» кс. Яна Твардоўскага.
|
![]() |
|
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Пантыфіку яго першую энцыкліку «Lumen fidei», перакладзеную на беларускую мову
3 кастрычніка 2013 г. падчас аўдыенцыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асабіста сустрэўся з Папам.
Беларускі іерарх перадаў Пантыфіку яго першую энцыкліку «Lumen fidei» («Святло веры»), перакладзеную і выдадзеную на беларускай мове.
|
![]() |
|
Выстава-кірмаш хрысціянскай літаратуры
8 верасня 2013 г. на тэрыторыі касцёла св. Сымона і св. Алены (г. Мінск, пл. Незалежнасці, 15) з 10.00 да 18.00, праходзіла выстава-кірмаш каталіцкай прэсы і хрысціянскай. Арганізатарамі выставы з’яўляююца парафія касцёла святых Алены і Сымона і выдавецтва Мінска-Магілўскай архідыяцэзіі «Про Хрысто».
|
![]() |
|
Мінску паайшла прэзентацыя энцыклікі Папы Францішка «Lumen fidei» ў перакладзе на беларускую мову
Энцыкліка Святога Айца Францішка «Lumen fidei» («Святло веры») у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана 7 верасня 2013 г. падчас распачацця новага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы св. Яна Хрысціцеля.
|
![]() |
|
С. Нунэ Цітаян на сустрэчы катэхетаў прэзентавала дапаможнік па катэхезе
Падчас спаткання катэхізатараў Гродзенскай дыяцэзіі, якая прайшла 27 мая 2013 г. ў гродзенскай курыі, с. Нунэ Цітаян прэзентавала прысутным новае каляровае выданне па кэтэхэзе — дапаможнік «Гісторыя збаўлення».
|
![]() |
|
Самая вялікая радасць — выданне «Святога Евангелля» на беларускай мове Пра ўдзел у ХХ Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, кніжныя навінкі і планы на сёлетні год распавядае Аліна Новікава, дырэктар выдавецтва «Pro Christo».
«Кожны наш удзел у кніжным кірмашы — гэта прэзентацыя дзейнасці Касцёла ў Беларусі, а таксама евангелізацыя. Вось і сёлета мы з задавальненнем хочам прадставіць на выстаўцы нашы кніжныя навінкі, якія заахвоцілі б чытачоў засяродзіцца і паразважаць над сваім духоўным станам».
|
![]() |
|
Кнігі выдавецтва «Pro Christo» на ХХ Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы З 6 па 10 лютага 2013 г. ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» адбылася ХХ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, у якой прынялі ўдзел кнігавыдаўцы 23 краін свету. Ганаровым госцем выставы сёлета стала Расія. У межах юбілейнага кірмаша новыя кнігі прадставіла і выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo».
|
![]() |
|
Творчы вечар пісьменніцы Ірыны Жарнасек
30 студзеня 2013 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся творчы вечар беларускай пісьменніцы, рэдактара дзіцячага часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірыны Жарнасек. У межах гэтай сустрэчы былі прэзентаваныя кнігі пісьменніцы «Гадара» («Pro Christo», 2002), «Будзь воля Твая» («Pro Christo», 2005), «Шукаю Цябе» («Pro Christo», 2008) і некаторыя іншыя, якія сталі любімымі для многіх чытачоў. У аснову творчага вечара былі пакладзеныя найважнейшыя этапы пісьменніцкага шляху Ірыны Жарнасек — шляху, скіраванага на пошукі і сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцяў як у літаратуры, так і ў жыцці. |
![]() |
| 2010-2009 | 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]
















