| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]
|
Асобам, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё Касцёла ў Беларусі, уручаны папскія медалі
18 cнежня 2012 г. ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылося ўручэнне папскіх медалёў «Bene merenti» — «Заслужаным» — асобам, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё Касцёла ў нашай краіне: Аліне Новікавай, Крыстыне Лялько і Івану Гумоўскаму. Высокія ўзнагароды Святога Айца ўручыў у прысутнасці Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. |
![]() |
|
«Якая паэтка айчынная...» У засяроджана-спакойным часе Адвэнту (13 снежня 2012) ў сталічным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя новай кнігі вядомай беларускай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы Дануты Бічэль «Іду сцяжынаю да Бога», якая выйшла ў выдавецтве «Pro Christo».
На прэзентацыю свае кнігі з Гародні прыехала шаноўная аўтарка, у музеі сабраліся шматлікія сябры і прыхільнікі яе таленту. Сказаць добрыя словы пра юбілярку (3 снежня Данута Бічэль адзначыла сваё 75-годдзе) прыйшлі вядомыя паэты і пісьменнікі.
|
![]() |
|
Святы Айцец высока ацаніў выданне «Святога Евангелля» на беларускай мове 3 снежня 2012 г. на заканчэнне аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustita et pax» Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паразмаўляў са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI.
Падчас размовы беларускі іерарх падарыў Святому Айцу кнігу «Святое Евангелле», а таксама першы том «Літургіі гадзін», якія былі перакладзены і выдадзены на беларускай мове.
|
![]() |
|
Выстава хрысціянскай кнігі
У рамках Года кнігі 8 і 9 верасня 2012 года пры брамах Чырвонага касцёла ў Мінску прайшла кніжная выстава-кірмаш, што стала сімвалічнаю падрыхтоўкаю да Года веры, які хутка распачнецца ў Каталіцкім Касцёле. Арганізатары выставы — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, выдавецтва «Pro Christo» і парафія святых Сымона і Алены запрасілі прыняць у ёй удзел выдавецтвы і часопісы хрысціянскіх канфесій. І яны ахвотна адгукнуліся: Беларускае біблійнае таварыства, выдавецкі цэнтр «Жизнь», выдавецтвы ордэну францішканаў, кангрэгацыі салезіянаў, выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і іншыя прадставілі свае новыя выданні, а таксама падзяліліся з чытачамі планамі на будучы год. |
![]() |
|
У Гомелі прайшла прэзентацыя кнігі Уладзіміра Васькова 7 верасня 2012 года ў Гомельскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла прэзентацыя кнігі Уладзіміра Васькова «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Гісторыя Гомельскага дэканата», выдадзенай у выдавецтве «Pro Christo». |
![]() |
|
Паэт, які ведае зямлю і ведае неба
У выдавецтве «Pro Christo» выйшаў паэтычны зборнік перакладаў выбраных вершаў Яна Твардоўскага — святара і паэта. 26 жніўня 2012 года ў гродзенскай мастацкай галерэі «Крыга» aдбылася першая прэзентацыя кнігі. Сабраліся больш за паўсотні чалавек мясцовай інтэлігенцыі, каб адзначыць з’яўленне цудоўнай кнігі, сустрэцца з вядомымі беларускімі паэткамі, яе перакладчыцамі: спадарынямі Крыстынай Лялько і Данутай Бічэль, паслухаць добрую паэзію. Аляксандра Іваноўская, філолаг і рэдактар кніг ксяндза Яна Твардоўскага, распарадчыца спадчыны паэта, назвала беларускае выданне яго перакладаў лепшым замежным выданнем. |
![]() |
|
Выcтава каталіцкіх выдавецтваў у межах І Кангрэсу каталіцкіх СМІ Беларусі
Падчас І Кангрэсу каталіцкіх СМІ, які праходзіў у Гродне з 24 да 26 жніўня 2012 года, працавала выстава каталіцкіх выдавецтваў: выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і выдавецтва «Pro Christo». Удзельнікі кангрэсу мелі магчымасць пазнаёміцца з іх новымі выданнямі. Людзі з цікаўнасцю разглядалі і набывалі кнігі, часопісы і календары, прапанаваныя на выставе. |
![]() |
|
Попыт на духоўную літаратуру будзе заўсёды
З 8 па 12 лютага 2012 г. выдавецтва прымае ўдзел у XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. З гэтай нагоды Святлана Жылевіч пацікавілася ў намесніка дырэктара «Pro Christo» Яраслава Чаплі чаму ў Беларусі існуе праблема з каталіцкімі аўтарамі і ці шмат рэлігійнай літаратуры чытаюць беларусы. |
![]() |
|
Выдавецтва «Pro Christo» ў ХІХ Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
З 8 па 12 лютага 2012 г. ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» адбылася ХІХ Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, у якой прынялі ўдзел выдавецтвы больш чым 20 краін свету. Акрамя выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», хрысціянскую літаратуру на выставе прадстаўлялі Выдавецтва Беларускага Экзархата і Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі. Ганаровым госцем сёлетняй выставы была Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла. |
![]() |
|
Выдавецтва «Pro Christo» адзначана дыпломамі на Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі-2012»
7 лютага 2012 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўручэння ўзнагародаў LI (пяцьдзясят першага) Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2012". Падчас цырымоніі былі названыя пераможцы і дыпламанты па трынаццаці намінацыях. У лік дыпламантаў увайшло і выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі "Pro Christo". Адметна тое, што гэты конкус адбыўся на пачатку года, які ў Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам кнігі. |
![]() |
|
Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў супрацоўнікаў каталіцкіх часопісаў на новы год працы
17 студзеня 2012 г. адбылося пашыранае пасяджэнне супрацоўнікаў і аўтараў часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера». На сустрэчу быў запрошаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. |
![]() |
|
У Інстытуце тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла
14 лістапада 2011 г. у Інстытуце тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха са студэнтамі і выкладчыкамі інстытута. Падчас гэтай сустрэчы Мітрапаліт Кандрусевіч перадаў у падарунак Інстытуту тэалогіі Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла. |
![]() |
|
«Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла» на беларускай мове быў прэзентаваны ў Чырвоным касцёле
У межах сімпозіума «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка», які адбыўся 19 кастрычніка 2011 г. у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены, прайшла прэзентацыя «Кампендыя сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла». Выданне прэзентаваў прысутным Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. |
![]() |
|
Выдавецтва «Про Хрысто» на сімпозіуме «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка»
19 кастрычніка 2011 г. у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены падчас сімпозіума «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка» дырэктар выдавецтва «Про Хрысто» Аліна Новікава прадставіла дзейнасць выдавецтва. |
|
|
Прэзентацыя альбома «Падрыхтуйце дарогу Пану» з удзелам арцыбіскупа Чэллі
13 мая 2011 г. ватыканскі іерарх прыняў удзел у прэзентацыі альбома «Падрыхтуйце дарогу Пану», прысвечанага візіту ў нашу краіну ў чэрвені 2008 г. Дзяржаўнага Сакратара Святога Пасаду кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Прэзентацыя прайшла ў выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. |
![]() |
|
«Кнігі Беларусі — 2011»
З 9 па 13 лютага 2011 года ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» ў Мінску (вул. Янкі Купалы, 27) адбылася XVIIІ Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2011». У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 22 краін свету. Ганаровым госцем на выставе сёлета стала Германія. Чарговы раз у ёй удзельнічала і каталіцкае выдавецтва «Pro Christo».
Сярод кніг лаўрэатаў 50-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2010» пачэснае месца заняў выдадзены ў «Pro Christo» альбом «Soli Deo». |
![]() |
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]



















