| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]
«Бэтлеемская зорка» online
Прапануем вашай увазе поўны тэкст кнігі вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц «Бэтлеемская зорка», якая разлічана пераважна на дзяцей і складаецца з невялікіх займальных апавяданняў, п’есаў, вершаў, цікавых гісторый, звязаных з нараджэннем Божага Сына.
|
|
Прэзентацыя кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!»
18 кастрычніка 2008 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў межах сімпозіума з нагоды 30-годдзя абрання Папам Яна Паўла ІІ, адбылася прэзентацыя кнігі Слугі Божага Папы Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!», якая у перакладзе на беларускю мову толькі што выйшла ў выдавецтве «Pro Christo». Прэзентацыю праводзіла галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria», перакладчыца гэтай і іншах кніг Папы на беларускую мову — пісьменніца Крыстына Лялько.
|
|
Прэзентацыя кнігі Барбары Сайнок
24 лютага 2008 года ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены падчас святой Імшы, якую цэлебраваў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Марцін Відавіч, адбылася прэзентацыя кнігі Барбары Сайнок «Пакліканыя да любові. Катэхезы для нарачоных», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто» на беларускай і польскай мовах.
|
|
Прэзентацыя новых кніг
У рамках XV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі — 2008», якая праходзіць 6–10 лютага 2008 года (вул Я.Купалы, 27), каля стэнда выдавецтва «Pro Christo» адбылася прэзентацыя новых кніг. Наведвальнікі выставы з цікавасцю слухалі а. Артура Папроцкага CSMA, які, як складальнік, прадставіў малітоўнік за памерлых.
|
|
XV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш
6 лютага 2008 г. у нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» адбылося адкрыццё XV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша «Кнігі Беларусі — 2008». У дзень адкрыцця выставу, у якой традыцыйна ўдзельнічае і каталіцкае выдавецтва «Pro Christo», наведалі арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Антоні Дзям’янка.
|
|
«Ойча наш, Ойча мой!»
23 студзеня 2008 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшла вечарына, прысвечаная сямідзесяцігадоваму юбілею паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль.
Паэтка атрымала самы нечаканы і самы жаданы для кожнага паэта падарунак — кнігу ўласных вершаў. Выдавецтва «Про Хрысто» да юбілею Дануты Янаўны падрыхтавала цыкл яе вершаў «Ойча наш...» у выглядзе асобнай кнігі, густоўна аздобленай ілюстрацыямі мастака Уладзіміра Вішнеўскага.
|
|
Творчыя сустрэчы з землякамі
14 лістапада 2007 г. у аўдыторыях горада Ліды, адбыліся творчыя сустрэчы супрацоўнікаў каталіцкага друку — пісьменніцы, рэдактара часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Крыстыны Лялько і пачынаючай паэткі, супрацоўніка выдавецтва «Pro Christo» Ганны Серэхан з інтэлігенцыяй горада.
|
|
Заклік да паяднання
20 мая 2007 г. у парафіі св. Ганны, што ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна (Віцебская дыяцэзія), адбылася прэзентацыя кнігі ксяндза доктара Яна Крэміса «Заклік да паяднання».
|
|
Прэзентацыя апошняй кнігі
Прэзентацыя апошняй кнігі Слугі Божага Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць» адбылася ў сакавіку 2007 у дзвюх гродзенскіх парафіях: у катэдральнай парафіі Францішка Ксаверыя і ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка.
|
|
Прэзентацыя кнігі
9 лютага падчас ХХІV-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі – 2007» на пляцоўцы выдавецтва «Про Хрысто» адбылася прэзентацыя кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць» (пераклад пісьменніцы Крыстыны Лялько).
|
|
Прэзентацыя кнігі
21 студзеня 2007 года ў парафіях горада Глыбокае Віцебскай дыяцэзіі адбылася прэзентацыя кнігі Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць», выдадзенай у выдавецтве «Pro Christo» (пераклад пісьменніцы Крыстыны Лялько).
|
|
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]