Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

[ 2014-2013 | 2012-2011 | 2010-2009 |
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]

 
Спадчына Яна Паўла ІІ на беларускай мове

Даклад спадарыні Крыстыны ЛЯЛЬКО, пісьменніцы, галоўнага рэдактара часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» 25 лістапада 2006 года [Падрабязна]
 

 

 
 
Нa ўпадабанне Богу і людзям

З ініцыятывы пробашча бабруйскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ксяндза Юрыя Быкава, 19 лістапада 2006, пасля святой Імшы на 11 гадзін, католікі Бабруйска сустрэліся з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам і пісьменніцай, рэдактарам каталіцкіх часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Крыстынай Лялько. [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя кнігі
Хрысціны Лялько «На далонях любові»

19 красавіка 2006 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшла вечарына, прысвечаная прэзентацыі кнігі паэзіі «На далонях любові» вядомай беларускай пісьменніцы Хрысціны Лялько. Кніга «На далонях любові», у якую ўпершыню ўвайшлі асабістыя вершы пісьменніцы, яе пераклады вершаў замежных аўтараў, пераважна польскіх святароў. [Падрабязна]
 

 

 
 
«Кнігі Беларусі — 2006»

У нацыянальным выставачным павільёне «Белэкспа» з 9 па 12 лютага 2006 года праходзіла XІII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2006». [Падрабязна]
 

 

 
 
У Мінску адчынілася кнігарня «Духоўная кніга»

9 лістапада 2005 г. арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кардынал Казімір Свёнтэк благаславіў кнігарню «Духоўная кніга», якая ў гэты дзень адчынілася ў г. Мінску па вуліцы Багдановіча, 25. [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя кнігі Ніла Гілевіча «Разумная дзевачка»

19–20 кастрычніка 2005 г. у Полацку і Віцебску прайшлі прэзентацыі новай кнігі вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча «Разумная дзевачка», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Pro Christo». [Падрабязна]
 

 

 
 
Конкурс «Будслаў вачыма дзяцей»

На працягу 2004-2005 гадоў на старонках часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» праходзіў конкурс «Будслаў вачыма дзяцей». Арганізавалі яго санктуарый Маці Божай у Будславе і рэдакцыя часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». На конкурс дзеці даслалі малюнкі, вершы, апавяданні, лепшыя з якіх друкаваліся на старонках часопіса на працягу 2005 года. [Падрабязна]
 

 

 
 
Фотавыстава «Гісторыя Будслава на фотаздымках»

1-2 ліпеня 2005 года падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе адбылася выстава фотаздымкаў, прысвечаных гісторыі Будслава. Былі прадстаўлены архіўныя фотаздымкі, сабраныя супрацоўнікамі рэдакцыі «PRO CHRISTO» і кусташам Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе айцом Славамірам Вятлугіным OFM. [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя кнігі А. Сафі Яннуш «Лёк» у Мінску

9 чэрвеня 2005 г. у дольным касцёле мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі падчас маладзёжнай сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі «Лёк» (ням. «Ling») — першага літаратурнага твора вядомай нямецкай журналісткі Сафі Яннуш. [Падрабязна]
 

 

 
 
Будслаўскія імпрэсіі ў віцебскім Доме Польскім

Ад пачатку мая да сярэдзіны чэрвеня 2005 года ў віцебскім Доме польскім імя Папы Яна Паўла ІІ праходзіла выстава, на якой былі паказаныя карціны, створаныя падчас Будслаўскага мастацкага пленэру. [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя кнігі Ніны Мацяш «Богава дрэва»

27 красавіка 2005 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта адбылася творчая сустрэча з паэткай і перакладчыцай, лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Нінай Іосіфаўнай Мацяш. Падчас гэтай сустрэчы адбылася прэзентацыя яе новай кнігі вершаў «Богава дрэва», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Pro Christo». [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя кнігі Ніла Гілевіча «На флейце самоты»

13–14 красавіка 2005 г. у Гродна прайшлі творчыя сустрэчы з народным паэтам Беларусі, заслужаным дзеячам навукі, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы Нілам Гілевічам. Падчас гэтых сустрэчаў адбылася прэзентацыя новай кнігі паэта «На флейце самоты», якая нядаўна з’явілася ў выдавецтве «Pro Christo». Актыўны ўдзел у сустрэчы прыняла галоўны рэдактар «Бібліятэкі часопіса “Наша вера”» пісьменніца Крыстына Лялько. [Падрабязна]
 

 

 
 
ХІ Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў

1 красавіка 2005 года ў Варшаве распачаў працу чарговы ХІ Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў. Беларускае выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Pro Christo ўжо другі год запар прымае удзел у гэтым сапраўдным фэсце каталіцкай кнігі. На кірмаш прадстаўляць выдавецтва прыехалі дырэктар выдавецтва Аліна Новікава, галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Крыстына Лялько, мастацкі рэдактар выдавецтва Алег Глекаў, і фотакарэспандэнт Мікалай Новікаў. [Падрабязна]
 

 

 
 
«РЫМСКІ ІМШАЛ»
для Музея беларускага кнігадрукавання

9 сакавіка 2005 г. прадстаўнікі выдавецтва «Pro Christo» урачыста перадалі Музею беларускага кнігадрукавання экзэмпляр свайго новага выдання — «РЫМСКІ ІМШАЛ для дыяцэзій на Беларусі». [Падрабязна]
 

 

 
 
XII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2005»

15 лютага 2005 г. у нацыянальным выставачным павільёне «Белэкспо» распачала сваю працу XII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі — 2005». Сёлета звыш двухсот выдавецтваў з Беларусі, Расіі, Украіны, Кыргызстану, Літвы, Славакіі прынялі ўдзел у гэтым форуме кнігавыдаўцаў. Былі таксама прадстаўлены некаторыя выдавецтвы Швецыі, Францыі, ЗША, Лігі арабскіх дзяржаваў, Кітая, Германіі. [Падрабязна]
 

 

 
 
Прэзентацыя кнігі Ірыны Жарнасек «Будзь воля Твая»

На працягу месяца лютага 2005 г. у каталіцкіх парафіях адбыліся прэзентацыі рамана Ірыны Жарнасек «Будзь воля Твая», які распавядае пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. [Падрабязна]
 

 

 
 

[ 2014-2013 | 2012-2011 | 2010-2009 |
| 2008-2007 | 2006-2005 | 2004-2003 ]



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар