Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Творчы вечар пісьменніцы Ірыны Жарнасек

30 студзеня 2013 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся творчы вечар беларускай пісьменніцы, рэдактара дзіцячага часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірыны Жарнасек. У межах гэтай сустрэчы былі прэзентаваныя кнігі пісьменніцы «Гадара» («Pro Christo», 2002), «Будзь воля Твая» («Pro Christo», 2005), «Шукаю Цябе» («Pro Christo», 2008) і некаторыя іншыя, якія сталі любімымі для многіх чытачоў. У аснову творчага вечара былі пакладзеныя найважнейшыя этапы пісьменніцкага шляху Ірыны Жарнасек — шляху, скіраванага на пошукі і сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцяў як у літаратуры, так і ў жыцці.

Як адзначыла вядучая праграмы, пісьменніца Хрысціна Лялько, творчы шлях Ірыны Жарнасек можна ўмоўна падзяліць на два перыяды: першы быў звязаны з выхадам кніг «Ліст да сына», «Гульні над студняю» і характарызаваўся пошукамі кірункаў і герояў, а таксама зваротам да духоўнай тэматыкі; другі перыяд азнаменаваўся выданнем рамана «Будзь воля Твая», зборніка апавяданняў «Гадара», кнігі вершаў «Шукаю Цябе» і аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў». Менавіта ў гэты перыяд Ірына Жарнасек знайшла той стрыжань, на якім трымаюцца ўсе творы пісьменніцы — яна прыпала да крыніцы Евангелля і нястомна чэрпае з яе.

Ірына Жарнасек падзялілася з гасцямі сустрэчы ўспамінамі са свайго дзяцінства, распавяла пра тое, што дае ёй натхненне ў пісьменніцкай працы і легла ў аснову некаторых апавяданняў.

Пра асноўны кірунак творчасці Ірыны Жарнасек найбольш выразна і алегарычна сказаў прачытаны ёю самою верш «Дарога».

Верш «Дарога»
Чытае Ірына Жарнасек»

На сустрэчу з Ірынай Жарнасек у той зімовы вечар прыйшлі і прыехалі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты: Франц Сіўко, Сяргей Панізьнік, Ірына Багдановіч, Міхась Скобла, а таксама мастак Алесь Шатэрнік. Яны сказалі цёплыя словы пра творчасць пісьменніцы і пра сяброўства, якое іх звязвае з ёю.

Урачыстасцю і лірызмам гэты творчы вечар напоўнілі спевы квартэта з архікатэдральнага хору «Глёрыя».

Творы Ірыны Жарнасек:
1. «Шукаю Цябе» (чытае Хрысціна Лялько)

2. «Шчасце» (чытае Хрысціна Лялько)

3. «Мой тата называў сябе дэзерцірам...» (чытае Ірына Жарнасек)

4. «Язміну з твайго гародчыка...» (чытае Ірына Жарнасек)

5. «На падваконні барака...» (чытае Ірына Жарнасек)

6. «Дзякую, Пане, за лета...» (чытае Ірына Жарнасек)

Ганна Шаўчэнка

Фота А. Глекава.

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар