Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!


ПЯЦІКНІЖЖА МАЙСЕЯ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Святы Айцец высока ацаніў выданне «Святога Евангелля» на беларускай мове

3 снежня 2012 г. на заканчэнне аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustita et pax» Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паразмаўляў са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Падчас размовы беларускі іерарх падарыў Святому Айцу кнігу «Святое Евангелле», а таксама першы том «Літургіі гадзін», якія былі перакладзены і выдадзены на беларускай мове.

Пантыфік выразіў сваё ўзрушэнне і пазітыўнае стаўленне да развіцця каталіцкай выдавецкай дзейнасці і беларускай тэалагічнай мовы. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI высока ацаніў дар выданняў «Святога Евангелля» і першага тома «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове. Аб гэтым паведамляецца ў лісце пад подпісам намесніка Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці арцыбіскупа Анджэла Бэччу, адрасаваным Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.

У лісце адзначаецца, што Святы Айцец «высока ацаніў гэты дар і думкі, якія яго матывавалі». Папа выказаў падзяку за выданні і адначасова пажадаў, каб «багаты матэрыял Новага Запавету і малітвы Літургіі гадзінаў паспрыялі будаванню грамадства ўсё больш духоўна братэрскага і салідарнага, узбагачанага ажыўляючым пасланнем Хрыста».

Яго Святасць выказаў «пажаданне хрысціянскага росквіту», умацаваўшы яго сваім апостальскім благаслаўленнем для Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і «ўсіх тых, хто давераны яго пастырскай апецы».

Паводле інфармацыі
беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар