Прэзентацыя кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!»

Кніга з’яўляецца роздумам аб біскупскай паслузе Караля Вайтылы і напісана на падставе падзей, якія адбываліся ў яго жыцці, пачынаючы з 1958 года. Не бракуе ў ёй і ўспамінаў пра часы пасля 1978 года, у якіх Святы Айцец прыгадвае сваё апостальскае служэнне. Непаўторная атмасфера яго апавяданняў робіць гэтую кнігу блізкай сэрцам усіх католікаў.
Падчас працы сімпозіума з нагоды 30-годдзя абрання Папам Яна Паўла ІІ, у мінскай архікатэдры працаваў стэнд ад выдавецтва «Pro Christo», дзе было магчыма азнаёміцца са спадчынай Вялікага Папы выдадзенай на беларускай мове, набыць кнігі Яна Паўла ІІ.
