Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


УМЕЛАСЦІ


РАБІ З ІМ, ШТО ХОЧАШ

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Заклік да паяднання

20 мая 2007 г. у парафіі св. Ганны, што ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна (Віцебская дыяцэзія), адбылася прэзентацыя кнігі ксяндза доктара Яна Крэміса «Заклік да паяднання».

Адметным з’яўляецца тое, што прэзентацыя кнігі адбылася на радзіме аўтара. Кс. Ян нарадзіўся ў каталіцкай, веруючай і вернай традыцыям сям’і ў в. Варанцы, якая належыць да мосарскай парафіі. Атрымаўшы ад бацькоў грунтоўнае рэлігійнае выхаванне і здабыўшы сярэднюю адукацыю, вучыўся ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. 7 снежня 1996 г. быў пасвячаны ў святары ў Мінскім архікатэдральным касцёле. Працаваў у г. Мінску спачатку вікарыем у касцёле св. Сымона і св. Алены, а затым — у архікатэдры Найсвяцейшага Імя Панны Марыі. Закончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт Яна Паўла ІІ. З 2001г. з’яўляецца віцэ-рэктарам, кіраўніком навучальнага працэсу і выкладчыкам маральнай тэалогіі і літургікі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў г. Пінску. З 2004 г. узначальвае Секцыю па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Літургічнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Прэзентацыі кнігі папярэднічала малітва. А 13-й гадзіне ў прысутнасці парафіянаў і гасцей кс. Ян цэлебраваў у парафіяльным касцёле св. Імшу ў інтэнцыі святой памяці кс. Януша Нагурнага, прафесара Люблінскага каталіцкага універсітэта, кіраўніка яго навуковых прац, які памёр у мінулым годзе ва ўзросце 56 гадоў з прычыны цяжкай невылечнай хваробы. Пасля заканчэння літургіі аўтар кнігі распавёў пра кс. Януша, памяці якога прысвячаецца кніга, а таксама пра змест кнігі, у якой змешчаны разважанні на тэму закліку да паяднання ў кантэксце Вялікага Юбілею на падставе вучэння Святога Айца Яна Паўла ІІ. Вернікі парафіі і госці мосарскага «санктуарыя прыгажосці» маглі задаць пытанні аўтару, а таксама атрымаць на памяць кнігу.

кс. пралат Юзаф Булька
Пробашч парафіі св. Ганны
ў в. Мосар

 

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар
 
>