Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя кнігі Ніла Гілевіча «Разумная дзевачка»

19–20 кастрычніка 2005 г. у Полацку і Віцебску прайшлі прэзентацыі новай кнігі вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча «Разумная дзевачка», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Pro Christo».

19 кастрычніка адбыліся дзве прэзентацыі ў Полацку: на філалагічным факультэце Полацкага універсітэта і ў гарадской бібліятэцы. Акрамя Ніла Гілевіча ў сустрэчы прынялі ўдзел таксама пісьменніцы Крыстына Лялько і Ірына Жарнасек.

Крыстына Лялько — галоўны рэдактар бібліятэкі часопіса «Наша вера», які выпускае выдавецтва «Pro Christo», — пазнаёміла прысутных з гісторыяй і дзейнасцю выдавецтва, прадставіла новыя выданні і кнігі, прачытала некалькі сваіх вершаў.

Ірына Жарнасек падчас свайго кароткага выступлення сказала некалькі слоў пра новую кнігу Ніла Гілевіча. Адзначыўшы, між іншым, што ў сучасным свеце не часта можна сустрэць па-сапраўднаму шчырыя адносіны паміж людзьмі, Ірына падкрэсліла, што «прачытаўшы гэтую кнігу, міжволі дакранаешся да праўдзівай прыгажосці адносінаў». Пісьменніца падзякавала аўтару за такі цудоўны плён яго працы і дадала, што, несумненна, гэтую кнігу можна назваць своеасаблівым «помнікам чалавечнасці, але таксама і асобе, бо таленавітых людзей многа, мудрых — мала»...

Пасля слова ўзяў Ніл Гілевіч. Ён чытаў свае вершы, шмат расказваў пра сваё дзяцінства. Між іншым, пісьменнік узгадаў, што паходзіць з вёскі, якая знаходзіцца ў 12-ці км ад Хатыні: «Я помню той дзень, калі гарэла Хатынь...», — успамінаў Гілевіч. Пазней паэт адказваў на пытанні студэнтаў, а пасля сустрэчы ўсе жадаючыя маглі набыць новую кнігу Ніла Гілевіча і падпісаць яе ў аўтара.

На наступны дзень у Віцебску адбыліся яшчэ дзве прэзентацыі «Разумнай дзевачкі»: на філалагічным факультэце Віцебскага універсітэта імя Машэрава і ў Віцебскай гарадской бібліятэцы. У гэтых сустрэчах прынялі ўдзел пісьменнікі Крыстына Лялько і Франц Сіўко, які ахвотна супрацоўнічае з выдавецтвам «Pro Christo».

Т. Мухляда

 

Фота М. Новікава

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар