Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Мастацкі пленэр «Будслаў – 2004»

На працягу мая – чэрвеня 2004 года ў Будславе адбыўся адкрыты мастацкі пленэр «Будслаў – 2004», арганізаваны санктуарыем Маці Божай у Будславе, выдавецтвам «Pro Christo» і ініцыятыўнай групай беларускіх мастакоў «Pleneria».

«Будслаў – 2004» — гэта не проста назва пленэру, але пэўны гістарычны адлік. У 1504 годзе Будслаў распачаў сваю гісторыю. За 500 год свайго існавання ён перажыў і моманты росквіту, і моманты занядбання ў часы царскіх і савецкіх рэпрэсій. Але ў нашыя часы распачалося адраджэнне веры і, як вынік, адраджэнне культу Найсвяцейшай Маці Божай Будслаўскай.

Мэтаю пленэра арганізатары вызначылі, перадусім, папулярызацыю і захаванне культурна-рэлігійных каштоўнасцяў, якія з’яўляюцца агульна-беларускімі і ўшаноўваюцца вернікамі розных канфесій. Пленэр з'явіўся своеасаблівым апавяданнем мастацкімі сродкамі пра адну з такіх рэліквій – пра Будслаускі абраз Маці Божай і пра сам Будслаў. Гэтай культурна-мастацкай з’явай ініцыятыўная група «Pleneria» распачала серыю пленэраў, прысвечаных беларускім святыням.

У гэтай акцыі прынялі ўдзел дзесяць беларускіх мастакоў: Юрый Алісевіч, Пётр Багданаў, Ігар Гардзіёнак, Вольга Гардзіёнак-Кірэева, Ліліяна Гудава, Ірына Каваленка, Мікалай Кірэеў, Таццяна Сіплевіч, Лада Шчасная, Сяргей Шэмет.

Падчас працы пленэра было арганізавана пяць выездаў творчай групы ў Будслаў, дзе мастакі знаёміліся са святыняй, пранікаліся духам гэтага святога месца, рабілі накіды і пісалі эцюды. Мастакамі былі створаны больш за двадцаць вельмі цікавых і разнастайных прац. Іх працы адрозніваюцца не толькі тэхнікай, манерай і мастацкімі прыёмамі, але і рознымі светапоглядамі творцаў. Адно ў гэтых працах нязменна – любоў і павага да роднай зямлі, да яе гісторыі і культуры.

Грунтоўным вынікам пленэра стане вернісаж, які адбудзецца 1-2 ліпеня падчас свята Маці Божай Будслаўскай. Пазней, на працягу года, калекцыя прац будзе выстаўляцца ў розных залах і галерэях Беларусі.

Да заканчэння пленэра выдавецтвам «Pro Christo» выдадзены каталог і плануецца стварэнне вэб-сайта.

 

 

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар