Belarussian Russian Polish English Germany
Увага! Даступныя поўныя тэксты некаторых выданняў.

Новыя выданні


КСЁНДЗ ЮЗАФ БАРАДЗЮЛЯ


C’EST LA CONFIANCE

Яшчэ>>>

Рыхтуецца да друку


ТВІТАР З БОГАМ


Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН

Яшчэ>>>



АКЦЫІ

Прэзентацыя серыі «Бібліятэка часопіса НАША ВЕРА»

18 чэрвеня 2003 г. у Мінску, у памяшканні Саюза кампазітараў адбылася прэзентацыя 4 кніг серыі “Бібліятэка часопіса НАША ВЕРА” з удзелам аўтараў, супрацоўнікаў выдавецтва “Pro Christo” і шматлікіх чытачоў.

Пра сваю творчасць прысутным распавялі вядомая паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы Данута Бічэль (кніга вершаў “На белых аблоках сноў”), пісьменніца Ірына Жарнасек (кніга прозы “Гадара”), вядомы паэт, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Мар’ян Дукса (кніга вершаў “Прыйсці да алтара”), а таксама пастаянны аўтар часопіса “Наша вера”, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Ярашэвіч (кніга “«Маці Божая Снежная» ў Беларусі”). Сваімі думкамі пра іх творчасць падзяліліся з прысутнымі крытык Ала Сямёнава, паэт Леанід Галубовіч, пісьменнік Франц Сіўко, доктар мастацтвазнаўства Тамара Габрусь.

Творы пісьменнікаў-прэзентантаў прагучалі ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Галіны Дзягілевай. Музыкі з Гродна – бард Вольга Хвашчынская і рок-гурт “Айша” выканалі песні на словы свае зямлячкі Дануты Бічэль.

Вяла вечарыну галоўны рэдактар часопіса “Наша вера” і рэдактар серыі “Біблліятэка часопіса НАША ВЕРА” Крыстына Лялько.

Усё гэтае цікавае і запамінальнае мерапрыемства ўпрыгожыла класічная музыка ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі, піяністкі Ірыны Шумілінай.


Пачатак прэзентацыі

 
Паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы Данута Бічэль   Пісьменніца Ірына Жарнасек


Дэкламіруе заслужаная артыстка Беларусі Галіна Дзягілева

 
Аўтар часопіса “Наша вера”, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Ярашэвіч   Паэт, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Мар’ян Дукса


Граюць музыкі

 
Галоўны рэдактар часопіса «Наша вера», рэдактар серыі "Бібліятэка часопіса «Наша вера»" Крыстына Лялько   Здымае Юры Гарулёў


Нацюрморт

 



Выдавецтва | Бібліятэка | Новае | Рыхтуецца | Кантакт | Веб-майстар